Ян Палах

Ян Палах
чэск. Jan Palach
Род дзейнасьці студэнт
Дата нараджэньня 11 жніўня 1948
Месца нараджэньня Прага
Дата сьмерці 19 студзеня 1969 (20 гадоў)
Месца сьмерці Прага
Прычына сьмерці самаспаленьне[d]
Месца пахаваньня
Грамадзянства Чэхаславаччына
Месца вучобы
Занятак студэнт
Сябра ў Parish Church of the Evangelical Churches of Czech Brethren in Libiš[d], T.J. Sokol Všetaty[d] і Sokol[d]
Узнагароды

Ян Палах (1948; Прага, цяпер Чэхія — 1969; Прага, цяпер Чэхія) — студэнт спэцыяльнасьці «гісторыя і палітычная эканомія» Філязофскага факультэту Карлава ўнівэрсытэту ў Празе.

Больш, чым савецкая акупацыя, Палаха абурыла пасіўная рэакцыя на яе суайчыньнікаў. Лідэры краіны падпісалі пратакол з выказваньнем ляяльнасьці СССР, студэнцкія страйкі лістапада 1968 году праваліліся. Ян Палах пайшоў на самаспаленьне, каб запярэчыць несправядлівасьці і бясьсільлю. У перадсьмяротнай запісцы ён заклікаў скасаваць цэнзуру і забараніць савецкую прапаганду ў Чэхаславаччыне[4].

У знак пратэсту супраць акупацыі Чэхаславаччыны войскамі Савецкага саюзу і іншых краінаў Варшаўскай дамовы 16 студзеня 1969 году, абліў сябе бэнзінам і зьдзейсьніў самаспаленьне каля Нацыянальнага музэю на Вацлаўскай плошчы ў Празе. Памёр праз 3 дні ў шпіталі Карлава ўнівэрсытэту. Студэнт-скульптар Ольбрам Зубэк зрабіў зь яго пасьмяротную маску. 25 студзеня пахаваньне Палаха на Альшанскіх могілках перарасло ў стотысячную дэманстрацыю[4].

У кастрычніку 1973 году рэшткі Палаха былі тайна эксгумаваны супрацоўнікамі чэхаславацкіх спэцслужбаў, апаганены і перанесены на могілкі ў горадзе Ўшэтаты, але пасьля аксамітнай рэвалюцыі яны ізноў былі перапахаваны на Альшанскіх могілках.

Пасьля сьмерці Палаха да красавіка 1969 году яшчэ 26 чалавек зьдзейсьнілі спробы самагубства, выказваючы нязгоду да савецкай інтэрвэнцыі і задушэньня Праскай вясны 1968 году. Зь іх 7 чалавек загінулі. Адзін зь іх — Ян Заіц — зьдзейсьніў самагубства таксама на Вацлаўскай плошчы.

У гонар Палаха 22 жніўня 1969 году чэскі астраном-эмігрант Лубаш Кагоўтэк назваў астэроід (1834) Палах(en).

Італьянскі музыка, выканаўца, пісьменьнік і актор Франчэска Гучыні(it) прысьвяціў яму песьню «Primavera di Praga» (Праская вясна), якая ўвайшла ў альбом Гучыні «Due anni dopo» (Два гады пасьля), які выйшаў у 1970 годзе.

У студзені 1989 году ў Празе адбылася сэрыя грамадзянскіх пратэстаў да 20-х угодкаў сьмерці Палаха, г.з. «тыдзень Палаха»[4]. Дэманстрацыя 15 студзеня была разагнаная камуністычнымі ўладамі, яе ўдзельнікі, у тым ліку будучага прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гавэла, былі арыштаваныя. Усяго падчас «тыдня Палаха» 15—21 студзеня 1989 году было затрымана 1400 чалавек[5].

Чэскі бард Карэл Крыл прысьвяціў Яну Палаху некалькі песьняў. У 2013 годзе выйшаў 3-сэрыйны фільм «Неапалімая купіна»

Адной з цэнтральных плошчаў Прагі нададзена яго імя.

На Вацлаўскай плошчы ў Празе, перад будынкам Нацыянальнага музэю, быў усталяваны помнік у яго гонар. Ён уяўляе сабой драўляны крыж умураваны ў каменную маставую.

Кліп гурта Kasabian на песьню «Club Foot» прысьвечаны Палаху.

Песьня «Torches» з альбому VII: Sturm Und Drang амэрыканскага гурта Lamb of God натхнёная дзеяньнямі Палаха.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ян Палахсховішча мультымэдыйных матэрыялаў