Яраслаў Плашыл | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 студзеня 1982[1][2][3][…] (42 гады) | |
Рост | 183 см | |
Вага | 73 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1998—2000 2000—2007 2003 2007—2009 2009—2019 2013—2014 |
Градэц Кралавэ Манака → Крэтэй (арэнда) Асасуна Бардо → Катанія (арэнда) |
4 (0) 121 (5) 14 (0) 66 (8) 290 (15) 28 (1) |
Зборныя | ||
2004—2016 | Чэхія | 103 (7) |
Яраслаў Плашыл (па-чэску: Jaroslav Plašil; нарадзіўся 5 студзеня 1982 году, Опачна, Чэхаславаччына) — чэскі футбаліст, паўабаронца й былы гулец нацыянальнай зборнай Чэхіі. Добра вядомы першы за ўсё па выступах за францускі клюб «Манака». Зьяўляўся капітанам клюбу «Бардо».
Выхаванец футбольнай школы клюбу «Градэц Кралавэ». Прафэсійную кар’еру пачаў у 1998 годзе ў тым жа клюбе, у 2000 годзе перайшоў у «Манака», аднак, замацавацца ў складзе адразу ня здолеў, і таму ў 2002 годзе быў аддадзены ў арэнду ў клюб «Крэтэй» з аднайменнага прыгараду Парыжу. У 2003 годзе вярнуўся з арэнды й наступныя некалькі гадоў стала гуляў за «Манака», у складзе якога стаў фіналістам Лігі чэмпіёнаў у 2004 годзе.
У 2007 годзе заключыў чатырохгадовы кантракт з памплёнской «Асасунай»[5]. У 2009 годзе вярнуўся ў Францыю, падпісаўшы кантракт з «Бардо» на чатыры гады, сума трансфэру склала 3 млн эўра[6].
З 1997 году выступаў за юнацкія й моладзевыя зборныя. У складзе галоўнай нацыянальнай зборнай Чэхіі дэбютаваў 31 сакавіка 2004 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ірляндыі, а першы гол забіў 2 чэрвеня 2004 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Баўгарыі. Браў удзел у фінальных турнірах чэмпіянату Эўропы 2004 году й чэмпіянату сьвету 2006 году. Удзельнік чэмпіянату Эўропы 2008 і 2012 гадоў.
«Бардо»:
Чэхія:
Яраслаў Плашыл — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў