Beatles For Sale | ||
---|---|---|
Альбом The Beatles | ||
Выдадзены | 4 сьнежня 1964 | |
Запісаны | жнівень—кастрычнік 1964 | |
Жанр | рок-н-рол, біг-біт | |
Працягласьць | 34:13 | |
Выдавец | Parlophone | |
Прадусар | Джордж Марцін | |
Храналёгія The Beatles | ||
A Hard Day’s Night (1964) |
Beatles For Sale (1964) |
Help! (1965) |
Beatles For Sale — чацьверты альбом брытанскага гурту The Beatles, выпушчаны ў 1964 годзе. Паводле кантракту, гурт павінен быў запісаць альбом за кароткі час. Сэансы запісу праходзілі 11—14 жніўня і 29 верасьня — 26 кастрычніка 1964 году ў прамежках паміж бясконцымі выступамі на сцэне. У сувязі з гэтым аўтарства паловы песень належыць іншым музыкам. З гэтага альбома быў выпушчаны самотнік «Eight Days a Week». Ад гэтага дыску Джон Ленан пачаў ствараць больш аўтабіяграфічныя сьпевы. Трэк «I’m a Loser» прадэманстраваў уплыў Боба Дылана.