eBay Inc. | |
![]() | |
![]() | |
Тып | публічная кампанія, EBAY у NASDAQ |
---|---|
Лістынг на біржы | NASDAQ: EBAY |
Дэвіз | What ever it is, you can get it on eBay. & Shop victoriously! & From collectibles to cars, buy and sell all kinds of items on eBay & Buy it, sell it, love it |
Заснаваная | September 3, 1995 |
Уласьнікі | Pierre Omidyar[d][1], The Vanguard Group[d] і BlackRock[d] |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Сан-Хасэ, Каліфорнія |
Ключавыя фігуры | П'ер Амід'яр, заснавальнік Джон Данаха, CEO Луры Норынгтан, прэзыдэнт eBay Marketplaces |
Галіна | аўкцыёны |
Прадукцыя | Гостынг он-лайн аўкцыёнаў, Электроная камэрцыя PayPal, Skype, Gumtree, Kijiji |
Апэрацыйны прыбытак | |
Чысты прыбытак | |
Лік супрацоўнікаў | 15 500 (Q1 2008) |
Даччыныя кампаніі | eBay Korea[d], Ebay (Ireland)[d], StubHub[d], StumbleUpon[d], PayPal[d], Skype Technologies[d], Marktplaats.nl[d], mobile.de orange[d] і Qoo10.jp[d][5] |
eBay Inc. — амэрыканская сафтвэрная кампанія, стваральнік першых буйных анлайнавых аўкцыёнаў eBay. Заснаваны ў 1995 годзе eBay зьяўляецца адным з найбольш яскравых і пасьпяховых прыкладаў сярод так званых бурбалак даткомаў. Цяпер гэта шматмільярдны бізнэс, які прадстаўлены больш чым у 30 краінах. eBay вырас з першапачаткова аўкцыёну фармату "ўстаноўленнага часу" ў аўкцыён фармату "Набыць цяпер" як стандартны прынцып шопінгу. Да верасьня 2009 году кампанія валодала вядомым прадуктам Skype.
Штаб-кватэра eBay знаходзіцца ў Сан-Хасэ. Стваральнік сайту – іранскі праграміст францускага паходжаньня П'ер Амідзьяр, які першапачаткова вёў гэтую старонку як персанальную. Адзін з першых лотаў, прададзенных на eBay, была зламанная лазэрная ўказка за 14,83 даляры. Зьдзіўлены Амідзьяр зьвязаўся з пераможцам аўкцыёну з пытаньнем, ці зразумеў той, што лазэрная ўказка зламаная. У адказе па электроннай пошце пакупнік патлумачыў, што ён зьяўляецца калекцыянэрам зламанных указак. У лістападзе 1996 году eBay падпісаў сваё першае ліцэнзыйнае пагадненьне з кампаніей Electronic Travel Auction на выкарыстаньне тэхналёгіі SmartMarket для продажу квіткоў на летакі й іншыя турысцкія прадукты. Рост быў фэнаменальным: у студзені 1997 году сайт правёў 2 млн. аўкцыёнаў, у параўнаньні з 250 тыс. напрацягу ўсяго 1996 году. Кампанія афіцыйна зьмяніла назву свайго сэрвісу з AuctionWeb на eBay у верасьні 1997 году.
Першапачаткова сайт належыў Echo Bay Technology Group, кансалтынгавай фірме Амідзьяра. Ён спрабаваў спачатку зарэгістраваць дамэннае імя echobay.com, але не знайшоў яго, бо яно было занятае Echo Bay Mines, золатаздабываючай кампаніяй. Таму было вырашана скараціць назву аўкцыёну да eBay.com.
Кампанія паступова пашырала катэгорыі тавараў, якія выстаўляліся на таргі: ад прадметаў калекцыянаваньня да практычна любых тавараў. Бізнэс рос хутка і ў лютым 2002 году кампанія набыла IBazar, падобны еўрапейскі анлайн-аўкцыён, заснаваны ў 1995 годзе, а затым купіла плацёжную сыстэму PayPal.
EBay — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
![]() |
Гэта — накід артыкула пра сеціва. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |