Help! | ||
---|---|---|
Альбом The Beatles | ||
Выдадзены | 6 жніўня 1965 г. | |
Запісаны | люты—чэрвень 1965 | |
Жанр | рок-н-рол · біг-біт | |
Працягласьць | 34:20 | |
Выдавец | Parlophone | |
Прадусар | Джордж Мартын | |
Храналёгія The Beatles | ||
Beatles for Sale (1963) |
Help! (1965) |
Rubber Soul (1965) |
Help! — пяты брытанскі і дзясяты амэрыканскі альбом The Beatles, гэтаксама ж і саўндтрэкам да аднайменага фільму. Сэсіі запісу альбома адбываліся 15—19 лютага, 13 красавіка, 10 траўня, 14—17 чэрвеня 1965 году. Ва ўсім сьвеце было прададзена больш за 3 мільёны экзэмпляраў гэтага альбому. У якасьці самотнікаў выйшлі «Help!», «Ticket to Ride». На вокладцы альбому разьмешчаная фатаграфія ўсіх музыкаў The Beatles, якія паказваюць слова «NUJV» на альфэбэце сэмафораў. Джон Ленан назваў песьню «Ticket to Ride» папярэдніцай стылю гэві-мэтал.
У 2003 годзе, альбом заняў 332-е месца ў сьпісе 500 найлепшых альбомаў часопісу Rolling Stone[1].
Аўтарства музыкі — Ленан/МакКартні, калі не пазначана іншае. Ідэя галоўнага трэку альбома прыйшла Джону Ленану, пасьля чаго яе разьвівалі разам усе музыкі. Песьню «Act Naturally» сьпявае Рынга Стар. Ён таксама сьпеў у песьні «If You’ve Got a Trouble», але яна не ўвайшла ў альбом[2]. Легендарная «Yesterday» Пола МакКартні была запісаная ў незвычайнай для The Beatles аранжыроўцы — пад акампанэмэнт струннага квартэту. Гэта адна з самых вядомых песень гурту.
Усе трэкі першага боку трапілі ў кінастужку.