Ад іншых плэераў сэрыі адрозьніваецца наяўнасьцю Wi-Fi і App Store. iPod touch дадае карыстальніцкі інтэрфэйс multi-touch да лінэйкі iPod. Гэта першы iPod зь бяздротавым доступам да iTunes Store ды App Store, якія прадастаўляюць магчымасьць набываць і запампоўваць на прыстасаваньне. Да сакавіка 2011 году Apple прадала болей за 60 млн адзінак iPod touch. 31 траўня 2013 году быў праданы 100-мільённы iPod Touch.
iPod touch працуе на iOS (першапачаткова — iPhone OS). Першым буйным абнаўленьнем апэрацыйнае сыстэмы пасьля першага выпуску стала iPhone OS 2.0. У гэтым абнаўленьні быў прадстаўлены App Store, што дазволіла ўсталёўваць пабочныя дадаткі. iPhone OS 2.0 дэбютавала 11 ліпеня 2008 году. Карыстальнікі iPhone атрымалі абнаўленьне бескаштоўна, у той час як карыстальнікі iPod touch мусілі заплаціць за абнаўленьне. Другое буйное абнаўленьне для апэрацыйнае сыстэмы было выпушчанае 17 чэрвеня 2009 году. Да iPhone OS 3.0 дададзены такія функцыі, як «выразаць», «капіяваць» і «ўстаўляць», рэжым мадэму й падтрымка push-паведамленьняў. За гэтыя абнаўленьні карыстальнікі iPod touch таксама мусілі заплаціць. iOS 4.0 была прадстаўленая 21 чэрвеня 2010 году. Гэта быў першы буйны рэліз iOS, які адмовіўся ад падтрымкі некаторых састарэлых прыстасаваньняў, такіх як iPod touch першага пакаленьня й арыгінальны iPhone. iOS 4 працавала ў рэжыме абмежаванае функцыянальнасьці на iPhone 3G і другім пакаленьні iPod touch, у той час як у iPhone 4, iPhone 3GS, iPod touch трэцяга й чацьвёртага пакаленьняў прысутнічалі ўсе магчымасьці. Асноўныя функцыі, якія зьявіліся ў iOS 4.0, уключаюць iBooks, FaceTime і шматзадачнасьць. iOS 5.0 была прадстаўленая для публікі 6 чэрвеня 2011 году.
Апошняя даступная вэрсія для iPod touch iOS 6.1.3 (7.0 для iPod touch 5G).
На вонкавым баку плэера разьмешчаны 3,5-цалёвы (1-4 iPod) і 4-цалёвы ў iPod touch 5-га пакаленьня шыракафарматны мультысэнсарны экран, а таксама адзіная кнопка (Home), разьмешчаная пад дысплэем і прыназначанная для вяртаньня да галоўнага мэню, таксама для выкліку шматзадачнасьці, ад 5-га пакаленьня для выкліку галасавога асыстэнту Siri. Таксама ёсьць дзьве камэры з вонкавага боку й на задней панэлі.
Маецца Wi-Fi-антэна (пачынаючы з 4 пакалёньня яна знаходзіцца пад экранам), якая дазваляе плэеру працаваць у бяздротавых сетках Wi-Fi (па пратаколах 802.11b/g/n). Гэта дазваляе ўладальнікам iPod touch спампоўваць музыку для плэера, не выкарыстоўваючы кампутар у якасьці пасярэдніка: з сэрвісам iTunes Store цяпер можна працаваць проста з прыстасаваньня (пры гэтым выкарыстоўваецца яго аблегчанная вэрсія — iTunes Wi-Fi Music Store).
Таксама можна выкарыстоўваць Wi-Fi для ўэб-сэрфінгу, запампоўваньня дадаткаў з сэрвісу App Store.
У ніжняй частцы плэеру знаходзіцца разьём для док-станцыі або кабэлю USB 2.0 і 3,5-мм разьём.
Пачынаючы ад пятага пакаленьня плэера (прадстаўлены 12 верасьня 2012 году) зьявіўся базавы аксэсуар iPod touch loop — скураны раменьчык на руку, які мацуецца да алюмініевай кнопцы на задняй панэлі плэеру. Таксама зьменены разьём док-канэктару з 30-пінавога на больш сучасны (адначасова са зьяўленьнем такога ў iPhone 5, iPad 4 і iPod nano 7).
31 траўня 2013 году, за два тыдні да канфэрэнцыі WWDC 2013 Apple нечакана, без усялякіх прэс-рэлізаў, абнавіла лінейку сваіх плэераў iPod Touch. У выніку iPod Touch 4-га пакаленьня быў зьняты з продажаў, і ўзамен яго зьявіўся 16-гігабайтны iPod Touch 5-га пакаленьня. Кошт такога iPod Touch 5-га пакаленьня $229 у ЗША.
Таксама гэтае даказала, што iPod Touch 4-га пакаленьня не падтрымоўвае iOS 7.
8 Гб (A1136, MA623LL/A) — 5 верасьня 2007 — 9 верасьня 2008 году
16 Гб (A1213, MA627LL/A) — 5 верасьня 2007 — 9 верасьня 2008 году
32 Гб (A1213, MA376LL/A) — 5 лютага 2008 — 9 лютага 2008 году
iPod touch 1 (8, 16, 32Гб): працэсар Samsung S5L8900X (ARM, частасьць 412 МГц), АЗП 128 Мб, вага 115 г.
Другое пакаленьне
8 Гб (A1288, MB528LL/A) — 9 верасьня 2008 — 9 верасьня 2009 году
8 Гб (А1288, MC086LL/A) — 9 верасьня 2008?
16 Гб (A1288, MB531LL/A) — 9 верасьня 2008 — 9 верасьня 2009 году
32 Гб (A1288, MB533LL/A) — 9 верасьня 2008 — 9 верасьня 2009 году
iPod touch 2 (8, 16, 32Гб): працэсар Samsung S5L8720X (ARM, частасьць 533 МГц), АЗП 128 Мб, вага 115 г.
Трэцяе пакаленьне
8 Гб (A1288, MC086LL/A) — 9 верасьня 2009 — 8 верасьня 2010 году
32 Гб (A1318, MC008LL/A) — 9 верасьня 2009 — 8 верасьня 2010 году
64 Гб (A1318, MC011LL/A) — 9 верасьня 2009 — 8 верасьня 2010 году
iPod touch 3 (32, 64 Гб): працэсар Cortex-A8 (ARM, частасьць 600 МГц), АЗП 256 Мб, вага 116 г.
Чацьвёртае пакаленьне
8 Гб (A1367, MC540LL/A) — 1 верасьня 2010 году — травень 2013 году
16 Гб (A1367) — 12 верасьня 2012 году — травень 2013 году
32 Гб (A1367, MC544LL/A) — 1 верасьня 2010 году — травень 2013 году
64 Гб (A1367, MC547LL/A) — 1 верасьня 2010 году — 12 верасьня 2012 году
4 кастрычніка 2011 году прадстаўленая вэрсія iPod touch 4 белага колеру.
iPod touch 4 (8, 16, 32, 64 Гб): працэсар Apple A4 (частасьць 800 МГц), АЗП 256 Мб, вага 101 г.
Пятае пакаленьне
32 Гб — кастрычнік 2012 году
64 Гб — кастрычнік 2012 году
16 Гб — травень 2013 году — цяперашні час
Гэта першае з пакаленьняў плэераў iPod touch у каляровым выкананьні: даступны ў белым, чорным, чырвоным (толькі ў ЗША), блакітным, ружовым і жоўтым колерах.
iPod touch 5 (32, 64 Гб): працэсар Apple A5 (2 ядры па 800 МГц), АЗП 512 Мб, вага 88 г.
Запіс відэа, HD (з частасьцю разгортваньня 720p) да 30 кадраў/с з аўдыё; Full HD(5 пакаленьня); фатаздымку (960 х 720) задняй камэрай (з 5 пакаленьня камэра 5 мэгапіксэляў, як і ў iPhone 4) Камэра даступная з 4 пакаленьня.
Здымка фатаграфіяў VGA-якасьці (5 пакаленьне HD-якасьці) і відэа да 30 кадраў/с пры дапамозе камэры на пярэдняй панэлі. Камэра даступная з 4 пакаленьня.
Кантроль экспазыцыі крананьнем пры здымцы фота й відэа, пры зацісканьні пальца на экране, блякуецца аўтаэкспазыцыя (даступнае з 4-га пакаленьня).
Даданьне дадзенных пра месца здымкі да фатаграфіяў і відэа па сетцы Wi-Fi(даступнае з iOS 7).
Гукавыя фарматы, якія падтрымоўваюцца: AAC (ад 8 да 320 кбіт/с), абаронены AAC (для файлаў з iTunes Store), HE-AAC, MP3 (ад 8 да 320 кбіт/с), MP3 VBR, Audible (фарматы 2, 3, 4, Audible Enhanced Audio, AAX и AAX+), Apple Lossless, AIFF и WAV
Наладжваемая карыстальнікам максымальная гучнасьць
Відэа H.264 з частасьцю разгортваньня да 720p, 30 кадраў/с, асноўны профіль узроўню 3.1 з гукам AAC-LC да 160 кбіт/с, 48 кГц, стэрэагук у фарматах .m4v, .mp4 ды .mov
Відэа MPEG-4, да 2,5 Мбіт/с, 640 х 480 піксэляў, 30 кадраў/с, просты профіль з гукам AAC-LC да 160 кбіт/с на канал, 48 кГц, стэрэагук у фарматах .m4v, .mp4 ды .mov
Motion JPEG (M-JPEG) да 35 Мбіт/с, 1280 x 720 піксэляў, 30 кадраў/с, аўдыё ў фармаце ulaw, стэрэагук PCM у фармаце .avi
Падтрымка разрозьненьня 1024×768 праз адаптар Apple да порту VGA; парадковае разгортваньне 576p ды 480p праз кампанэнтны AV-кабэль Apple, разрозьненьне 576i ды 480i праз кампазытны AV-кабэль Apple (набываецца асобна)