Impera | ||
---|---|---|
Студыйны альбом Ghost | ||
Выдадзены | 11 сакавіка 2022 | |
Запісаны | студзень — люты 2021 | |
Месца запісу | Capitol Studios (Галівуд) · Atlantis Metronome (Стакгольм) · Apmamman Studios (Стакгольм) | |
Жанр | гард-рок · арэна-рок · глэм-мэтал · мэтал[1] · поп-рок | |
Працягласьць | 46:21[1] 49:31[2] | |
Колькасьць кампазыцыяў | 12 (13) | |
Мова | ангельская | |
Выдавец | Loma Vista Recordings і Spinefarm Records[3] | |
Фармат | лічбавая музыка · кампакт-дыскі · вінілавыя плястынкі · касэты (гл. ніжэй) | |
Прадусар | Кляс Олюнд[3] | |
Распаўсюднік | Concord Music Group[3][4] | |
Храналёгія Ghost | ||
Seven Inches of Satanic Panic (2019) |
Impera (2022) |
[Message From The Clergy] (2022) |
Сынглы да Impera | ||
|
Impera — пяты студыйны альбом швэдзкага рок-гурта Ghost. Рэліз альбома адбыўся 11 сакавіка 2022 году[1][2][3]. Для альбома былі запісаныя чатыры самотнікі: «Hunterʼs Moon»[5], «Call Me Little Sunshine»[5], «Twenties» і «Spillways» . Альбом заняў першае месца ў чартах Аўстрыі, Гішпаніі, Нямеччыны, Фінляндыі, Швэцыі й другое месца ў чартах OCC Вялікабрытаніі і Billboard 200 Злучаных Штатаў .
Тэма Impera у асноўным прысьвечаная «ўзьлёту й падзеньню імпэрыяў» . У працы над альбомам прыймалі ўдзел многія іншыя аўтары песьняў, у тым ліку поп-прадусары Салем Аль Факір і Вінцэнт Понтары, вакаліст гурта Kent Ёакім Бэрг і гітарыст The Cardigans Петэр Свэнсан[6]. Альбом атрымаў шырокае прызнаньне крытыкаў.
Рэлізу альбома папярэднічаў самотнік «Hunterʼs Moon», які быў выпушчаны 30 верасьня 2021 году[7] ў падтрымку фільма-слэшара Halloween Kills . Другім самотнікам стаў «Call Me Little Sunshine», выпушчаны 20 студзеня 2022 году[8], а трэцім — выпушчаны 2 сакавіка «Twenties». Рэліз апошняга самотніка з альбома — «Spillways» — адбыўся 27 ліпеня 2022 году, ужо пасьля выхаду альбома[9].
26 студзеня 2023 году выйшла іншая вэрсія «Spillways», у супрацоўніцтве з Def Leppard[10].
У інтэрвію радыёстанцыі KLAQ у 2021 годзе фронтмэн Ghost Тобіяс Форге заявіў, што канцэпцыя Impera зьявілася ў яго ў 2013 годзе пасьля чытаньня кнігі «The Rule of Empires: Those Who Built Them, Those Who Endured Them, and Why They Always Fall» Тыматы Парсона[11]. Ён натыкнуўся на гэтую кнігу ў незалежнай кнігарні Left Bank Books, разьмешчаным у Пайк-плэйс-маркет у Сіетле. Калі яго спыталі аб гэтым выпадковым адкрыцьці, ён растлумачыў:
Я цікаўлюся гісторыяй і культурай, тым, як ствараюцца імпэрыі й як і чаму яны заўсёды разбураюцца. Менавіта тады й там я зразумеў, што ў нейкі момант «я зраблю імпэрскі альбом».
Арыгінальны тэкст (анг.)I’m interested in history and culture, and how empires are built up, and how and why they always fall apart. Right there and then, I knew that at some point, ‘I’m going to make an imperial record.’
— Тобіяс Форге[12]
У чэрвені 2019 году Форге заявіў, што гурт адправіцца ў тур па Злучаных Штатах у верасьні й кастрычніку ў падтрымку свайго чацьвёртага альбома Prequelle, а потым вернецца ў Эўропу. У студзені 2020 году гурт адправіўся ў студыю, каб пачаць працу над пятым альбомам, і плянаваў выпусьціць яго да канца лета таго ж году. Аднак Форге заявіў, што яны пачакаюць з выпускам альбома да прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША, паколькі гэтая падзея прыцягне найбольшую ўвагу публікі[13].
У сакавіку 2020 году, падчас фінальнага шоў у падтрымку альбома Prequelle у Мэхіка, вакаліст гурта Кардынал Копія ператварыўся ў Папу Эмэрытуса IV. Ён застаўся фронтмэнам і на пятым альбоме[14].
Пандэмія каранавірусу затрымала выхад альбома, і ў кастрычніку 2020 году Форге паведаміў, што рэліз альбома плянуецца зімой[15], аднак ён быў адкладзены яшчэ больш.
30 верасьня 2021 году гурт выпусьціў самотнік «Hunterʼs Moon» для фільма Halloween Kills, прычым у заключных тытрах гучала іншая вэрсія песьні[16][17]. 20 студзеня 2022 году гурт абвясьціў, што Impera нарэшце выйдзе 11 сакавіка 2022 году, і выпусьціў другі самотнік «Call Me Little Sunshine», паколькі «Hunterʼs Moon» таксама зьявіцца на альбоме[17][18][19][20][21]. 2 сакавіка 2022 году гурт выпусьціў наступны самотнік з альбома, «Twenties»[22]. 27 ліпеня 2022 году гурт выпусьціў кліп на чацьвёрты самотнік альбома, «Spillways»[23].
Спампаваньне студыйнай вэрсіі песьні «Kaisarion» была даступная пры папярэдняй замове спэцыяльнага выданьня CD Impera[24].
Пачаткова плянавалася запісаць альбом у 2020 годзе й выдаць яго ў пачатку 2021 году[13]. У выніку гурт дачакаўся студзеня 2021 году, каб увайсьці ў студыю й запісаць альбом[25]. Запіс доўжыўся шэсьць тыдняў, а зьвядзеньне / майстарынг — два-тры тыдні[25]. Альбом быў спрадусаваны Клясам Олюндам і зьведзены Эндзі Ўольлесам[11][21], які таксама зрабіў тое ж самае для альбома гурта Meliora у 2015 годзе[26].
Даступныя выданьні Impera на афіцыйным сайце выдаўца Loma Vista Recordings[27][a]:
Рэґіён | Дата | Фарматы | Лэйбл | Кр. |
---|---|---|---|---|
Розныя | 11 сакавіка 2022 | касэты · CD · спампаваньне музыкі · стрымінг · вініл | Loma Vista Recordings | [1][4][27][28] |
Тэкстам «інст.» абазначаныя інструмэнтальныя кампазыцыі.
У музычным пляне Impera апісваюць як гард-рок[29], арэна-рок[30], глэм-мэтал[31], гэві-мэтал[29], і поп-рок[32]. Гучаньне альбома апісваюць як поп і рок у стылі 1980-х[33] і параўноўваюць з ABBA, Boston, Dio, Bon Jovi, і Def Leppard[34].
Вокладка, выкананая Зьбігневам Беляком, зьяўляецца дасыланьнем да фатаграфіі ангельскага акультыста Алейстэра Кроўлі[18][19]. На вокладцы намалявана статуя Папы Эмэрытуса IV у вялікім мэханічным саборы. Правая палова цела ўжо завершаная, а левая ўсё яшчэ агаляе шкілет і цягліцы сьпевака. Тобіяс Форге назваў позу, узятую ў якасьці ўзору для перайманьня, «культавым сатанінскім вобразам»[35]
Альбом у асноўным прысьвечаны «ўзьлёту й падзеньню імпэрыяў»[11][20][36]. Паводле апісаньня, ягоная дзеяньне адбываецца на сотні гадоў наперад у параўнаньні з эпохай «Чорнай сьмерці» ў Эўропе XIV стагодзьдзя на папярэднім альбоме, Prequelle[11]. Эпоха, якую апісвае альбом — Віктарыянская[3][37]:
[Альбом распавядае аб] падзеньні імпэрыяў, пэрыядах вялікіх зьменаў, аб тым, як рэчы становяцца занадта магутнымі й разбураюцца пад уласным усыпляльным цяжарам, а на іхным месцы пачынаецца новая эра. Цынічны погляд папы Эмэрытуса на карупцыю й варʼяцтва й назіраньне за тым, як, да дабра й да ліха, усё і ўсюды ў рэшце рэшт сканчаецца.
У альбоме расказваецца пра небясьпекі й перамены, якія насоўваліся ў той час, калі небясьпечную працу выконвалі машыны, а людзей скарачалі[3]. Тобіяс Форге дадаў:
Аніхто больш не патрэбен. Я думаю, што віктарыянская эпоха шмат у чым падобная да таго, што мы перажываем цяпер, у тым сэнсе, што індустрыялізм паступова зьнішчае чалавецтва. Мы жывем у такі час, калі лічым, што гісторыя — гэта мінулае, а ўсё, што мы перажываем тут і далей, — вечна. Гэта ня так.
Альбомы Prequelle і Impera моцна кантрастубць. Prequelle быў аб выжываньні простых людзей пад зьнешняй пагрозай, у той час як на Impera гаворка ідзе аб цэлым грамадзтве й свайго роду мэханізьме самаразбурэньня. Аднак Форге спадзяецца, што воля людзей кахаць і рабіць дабро мацней, чым наадварот[38]:
Дрэнныя імпэрыі, спадзяюся, падуць. Які зь іх я маю на ўвазе, магчыма, мне лепш не казаць… Але кіраўнікі, якія хочуць занадта шмат чаго, як правіла, зьнікаюць празь некаторы час.
— Тобіяс Форге[38]
Песьня зьяўляецца інструмэнтальнай кампазыцыяй і задумвалася як «нацыянальны гімн-уступ»[39].
У аснове лірыкі ляжыць уяўленьне аб тым, што хрысьціянства ў сваёй аснове зьяўляецца нецярпімай рэлігіяй. Вакаліст успрымае хрысьціян як жорсткіх, асабліва ў адносінах да тых, хто не прытрымліваецца іхнай сыстэмы вераваньняў[40][41].
У старажытнай Александрыі быў будынак пад назвай Caesareum <…> настаўніца й філёзаф Гіпатыя была забітая хрысьціянамі. Яе згвалтавалі й забілі ўнутры будынка за яе паганскія перакананьні, за тое, што яна верыла ў навуку й рэальныя рэчы.
У песьні гаворыцца пра паўторнае стварэньне імпэрыі (…We’re building our empire / From the ashes of an old…)[41], намякаючы на цыклічнасьць разбурэньня й адраджэньня й адсылаючы да асноўнай тэмы ўсяго альбому[42].
У «Spillways» Ghost перадаюць сутнасьць чалавечай барацьбы — паміж жыцьцём і распадам, грахом і адкупленьнем, глыбокім запатрабаваньнем у фізычнай і эмацыйнай разрадцы[43]. У песьні закранаюцца розныя тэмы, уключаючы разьбітае сэрца, давер, непазьбежную плынь часу[44] й цемру ўнутры кожнага чалавека[45].
Песьня распавядае пра Мэфістофеля (ён жа Маленькае Сонейка), які можа «выратаваць» слухача, калі той «адчувае сябе зусім самотным»[46]. Слухач заўсёды можа «дасягнуць» Мэфістофеля: Even when you’re dead and gone / You can always reach me[47].
Песьня зьяўляецца ў фільме Halloween Kills і была напісаная спэцыяльна да яго[48].
…я хацеў, каб тэкст быў як бы настальгічным, з тугой па мінуламу, але таксама напаўрамантычным, а таксама меў невялікую [тэму] «каханьня сяброўства»
— Тобіяс Форге, інтэрвію Metal Sucks[49]
Песьня закранае тэмы экзістэнцыйнай цікаўнасьці й пошуку вышэйшага разуменьня, эвалюцыі й разьвіцьця чалавечага ўспрыманьня[50]; прымушае задумацца аб імкненьні чалавецтва да ведаў[50].
Форге распавёў, што ідэя ўзьнікла ў яго «каля дзесяці гадоў таму»[b] пасьля прагляду перадачы аб бразыльскім рэперы. Форге дадаў, што гэта быў іншы тып агрэсіўнасьці зь незнаёмым яму рытмам, які ён захацеў паспрабаваць[51].
[Быццам] Slayer сустракаецца з чымсьці накшталт Missy Elliott.
— Тобіяс Форге пра кампазыцыю «Twenties» у інтэрвію з Kerrang![37], Loudwire[52]
Песьня апісвае людзей, якія прапагандуюць «усе гэтыя каштоўнасьці» пад выглядам богабаязнасьці й праведнасьці, у той час як на самай справе яны не выконваюць гэтыя каштоўнасьці[39]. Форге бярэ на сябе ролю нейкага рэлігійнага лідэра, «прапагандыста й практыкуючага праведнасьць»[53].
Песьня распавядае пра былога віцэ-прэзыдэнта ЗША Майка Пэнса, якога Форге назваў «жудасным чалавекам», а таксама падвергнуў рэзкай крытыцы[54][55].
[«Griftwood»] пра людзей, якія скажуць ці зробяць што заўгодна, каб прасунуцца па службе. Як і гэтыя біблеісты, яны ня вераць <…> Калі іх дачка зацяжарыць, як вы думаеце, яны захаваюць гэта [дзіцё]? <…> не!
— Тобіяс Форге, у інтэрвію для Metall Hammer (эксклюзіўна)[39], Metall Hammer праз Louder
Назва песьні адсылае да ўсходняга Лёндану, а сама яна расказвае пра Джэка-патрашыцеля, які «прычыніў велізарны боль жыхарам Сьпіталфілдзу й гэтай часткі Лёндану, таму што яго так і не злавілі»[56].
Падобна гісторыі пра Патрашыцеля, тэма кампазыцыі ў цэлым закранае ідэю пабітых летуценьняў і суровасьці рэальнасьці, злучэньні тым самым кампазыцыю з асновай тэмай альбома[56].
У студзені 2022 году гурт пачаў паўночнаамэрыканскі тур пад назвай Imperatour[21][57]. Падчас першага шоў у Рына гурт упершыню выканаў «Kaisarion», другую песьню з альбома[58], а таксама прадставіў новыя касьцюмы Безназоўных Упіраў у стылі стымпанк[37]. Яны таксама сталі гэдлайнэрамі брытанскага й эўрапейскага этапаў тура, якія пачаліся ў красавіку 2022 году[21][59][60].
Гурт зьявіўся на амэрыканскім чат-шоў Jimmy Kimmel Live! 17 сакавіка 2022 году, дзе выканала песьню «Call Me Little Sunshine»[61].
Падчас інтэрвію 12 верасьня 2022 году Форге пацьвердзіў, што ў 2023 годзе ў гурта будуць новыя гастролі, а на эўрапейскі этап летам намякнуў на новы відэаролік[62][63]. Пазьней Ghost абвясьцілі, што выступяць на швэдзкім рок-фэстывалі 10 чэрвеня 2023 году ў Сэльвэсборгу, Швэцыя, і на Tuska Open Air у Хэльсынках, Фінляндыя[64]. Пазьней гурт абʼявіў аб трэцім амэрыканскім этапе, названым «Re-Imperatour», 13 лютага 2023 году[65].
Другое шоў у Kia Forum у Лос-Анджэлесе было анансаванае пасьля выхаду відэа, што дало фанатам нагоду выказаць здагадку, што Папа Эмэрытус IV будзе «забіты» ў канцы тура[66][67].
Неўзабаве пасьля гэтага гурт выступіў з аўстралійскім турам, які адбыўся ў кастрычніку, завяршыўшы тур у Брысбэйне[68], што стала апошнім выступам Папы Эмэрытуса IV[69].
Песьні з альбома, якія былі выкананы на працягу тура[58][70][71][72]: «Kaisarion», «Hunter’s Moon», «Imperium», «Spillways», «Call Me Little Sunshine», «Watcher in the Sky», «Respite on the Spitalfields», «Twenties». Гэтыя ж песьні зьявіліся ў канцэртным фільме гурта Rite Here Rite Now і трапілі ў саўндтрэк да яго.
Альбом заняў першае месца ў чартах пяці краінаў, у тым ліку роднай для гурта Швэцыі, і ўвайшоў у топ-40 многіх чартаў па ўсім сьвеце[73] (гл. таксама Сьпіс рок- і мэтал-альбомаў № 1 у Вялікабрытаніі ў 2022 годзе).
У Злучаных Штатах Impera дэбютаваў на другім месцы ў чарце «Billboard 200», саступіўшы 7220 Lil Durkʼs, прадаўшы 70 000 асобнікаў за першы тыдзень, зь якіх 62 500 былі фізычнымі продажамі альбома. Гэта самы высокі альбом Ghost у чартах Штатаў, які абагнаў Prequelle на трэцім месцы, а таксама зрабіў самы вялікі тыдзень продажаў фізычных альбомаў 2022 году ў Штатах[74]. Ён таксама заняў другое месца ў чартах Вялікабрытаніі, стаўшы самым высокім альбомам Ghost у чартах, саступіўшы альбому Rex Orange County Who Cares?[75].
Сумарныя балы | ||
---|---|---|
Аўтар | Рэйтынг | Кр. |
AnyDecentMusic? | 7,5 / 10 | [76] |
Metacritic | 84 / 100 | [77] |
Аглядныя балы | ||
Аўтар | Рэйтынг | Кр. |
AllMusic | [34] | |
Angry Metal Guy | 3,5 / 5 | [78] |
Blabbermouth.net | 8 / 10 | [79] |
Classic Rock | [80] | |
Exclaim! | 7 / 10 | [81] |
Kerrang! | 4 / 5 | [82] |
Metal Hammer | [30] | |
Metal Injection | 9 / 10 | [83] |
MetalSucks | [84] | |
NME | [32] | |
PopMatters | 8 / 10 | [29] |
The Financial Times | [36] |
Impera атрымаў прызнаньне крытыкаў. У Metacritic, які прысвойвае нармалізаваны рэйтынг з 100 балаў рэцэнзіям асноўных выданьняў, альбом атрымаў сярэдні бал 84, што паказвае на «ўсеагульнае прызнаньне», заснаванае на 8 рэцэнзіях[77].
Том Юрэк з AllMusic пазытыўна паставіўся да альбома, заявіўшы[34]:
Impera — гэта самае бессаромнае практыкаваньне ў шчасьлівым поп / рок-бляску, якое Ghost выпусьціў на сёньняшні дзень; гэта стварае вытанчаны фронт у іх уласных пошуках глябальнага рок-панаваньня.
Дом Лоўсан з Blabbermouth.net назваў альбом «самым відовішчным і напоўненым гэві-мэтал альбомам за апошні час»[79]. Паводле Марка Бомонта з Classic Rock, «Ghost замяняюць сярэднявечных дэманаў на сучасныя аналягі…» і параўнаў альбом з American Idiot Green Day[80].
Манус Хопкінс з Exclaim! назвалі альбом «больш тэматычна цікавым і больш складаным у музычным пляне, чым ягоны папярэднік», але менш пазытыўна аднесьліся да адыходу гурта ад тэм пакланеньня Дʼяблу й больш злога вобразу[81]. Джэймз Хікі з Kerrang! заявіў, што «Impera зьяўляецца адным з найлепшых у Ghost і, несумненна, падштурхне іх яшчэ бліжэй да нябесных вышынь»[82]. Паводле Дэйва Эвэрлі з Metal Hammer,
Ghost ператварыліся ў клясыку сучаснага мэталу з сэрцам арэна-рока. Усе найлепшыя мэлёдыі ня ў Д’ябла. Яны ў Тобіяса Форге.
— Дэйв Эвэрлі, Metal Hammer[30]
Джордан Блюм з Metal Injection лічыць[83], што альбом быў
крыху больш даступным і лёгкім у параўнаньні зь іх першымі двума ці трыма альбомамі — у большасьці выпадкаў аддаючы перавагу прыветнаму року перад дзіўным мэталам, — але гэта наўрад ці недахоп, улічваючы, наколькі ён адзіны й захапляльны.
Metal Sucks параўналі альбом з Avatar і King Diamond і назвалі яго «тэатральным, кідкім і злым у самым даступным шляху»[84]. Джэймз Макмэхон з NME назваў дванаццаць трэкаў у альбоме «сапраўды цудоўнай поп-музыкай»[32]. Эдрыен Бэгран з PopMatters палічыў тэкст песьні «Twenties» занадта грубым і наблізіў песьню да ўзроўню мультфільма[29]. Аднак Бэгран высока ацаніў «разумныя рыфы й мэлёдыі» альбома й лічыць Impera тым, што «ўстанавіла іх [Ghost] як камэрцыйную гард-рокавую сілу»[29].
Самотнік «Call Me Little Sunshine» атрымаў намінацыю ў катэгорыі «Найлепшае мэтал-выкананьне» на 65-й штогадовай цырымоніі ўручэньня прэміі «Грэмі», але прайграў «Degradation Rules» Озі Озбарна й Тоні Аёмі[85].
Зьвесткі паводле сайту Discogs (Ghost (32) — Impera)[86].
Найвышэйшыя пазыцыі ў чартах | |
---|---|
АЎС | 3[88] |
АЎТ | 1[89] |
БЭЛ | 2 (Фляндрыя)[90] 3 (Валёнія)[91] |
ВУГ | 8[107] |
ГІШ | 1[92] |
ДАН | 12[93] |
ІРЛ | 5[94] |
ІТА | 20[95] |
КАН | 3[96] |
НАР | 2[97] |
НІД | 2[98] |
НОЗ | 38[99] |
НЯМ | 1[100] |
ПАР | 12[101] |
ПОЛ | 7[102] |
ФІН | 1[103] |
ФРА | 5[104] |
ШВА | 5[105] |
ШВЭ | 1[106] |
ВЯЛ · The Official Charts Company (OCC) | |
UK Albums (100) | 2[108] |
Rock & Metal | 1[109] |
ШАТ | 5[110] |
ЗША · Чарты Billboard | |
Billboard 200 | 2[111] |
Top Hard Rock Albums (25) | 1[112] |
Independent Albums (50) | 1[113] |
Top Rock Albums (50) | 1[114] |
Найвышэйшыя пазыцыі ў чартах | |
---|---|
БЭЛ | 169 (Фляндрыя)[115] |
НЯМ | 87[116] |
ШВЭ | 17[117] |
ЗША · Чарты Billboard | |
Top Album Sales (100) | 58[118] |
Top Hard Rock Albums (25) | 20[119] |
Рэґіён | Сэртыфікацыя | Продажы¹ |
---|---|---|
вял | Срэбра[120] |
60 000‡ |
швэ | Золата[121] |
15 000‡ |
¹ Ці сэртыфікаваныя адзінкі
‡ Продажы + стрымінгавыя паказчыкі, заснаваныя толькі на сэртыфікацыі. |
Блакітным колерам абазначаныя сьпісы з альфабэтным сартаваньнем, зялёным — з сартаваньнем паводле датаў рэлізу, а жоўтым — сьпісы без сартаваньня. Сьпісы, у якіх паказанае месца намінанта, колерам не вылучаюцца. Сымбаль «✓» азначае, што намінант прысутнічае ў сьпісе, у якім няма разьмеркаваньня паводле месцаў.
Выдавец | Сьпіс | Намінант | № |
---|---|---|---|
Allmusic | AllMusic Best of 2022 | Impera | ✓[122] |
Favorite Metal Albums | Impera | ✓[123] | |
Consequence | Top 30 Metal and Hard Rock Albums of 2022 | Impera | 7[124] |
Kerrang! | The 50 best albums of 2022 | Impera | 5[125] |
Laut.de | Die 50 Alben des Jahres | Impera | 11[126] |
Die Metal-Alben des Jahres | Impera | 2[127] | |
Die 25 Videos des Jahres | «Call Me Little Sunshine» | ✓[128] | |
Loudwire | The 50 Best Rock + Metal Albums of 2022 | Impera | ✓[129] |
The 50 Best Rock + Metal Songs of 2022 | «Call Me Little Sunshine» | ✓[130] | |
Metal.de | Die 50 besten Alben des Jahres 2022 | Impera | 10[131] |
Metal Hammer | Albums of 2022 | Impera | 1[132] |
Metal Hammer | Die Alben des Jahres | Impera | 3[133] |
Metal Injection | Top 20 Albums of 2022 | Impera | ✓[134] |
Revolver | 25 Best Albums of 2022 | Impera | 1[135] |
Rock Sound | The Rock Sound Albums of 2022 | Impera | ✓[136] |
Rolling Stone | The 15 Best Metal Albums of 2022 | Impera | 4[137] |
Visions | Die 50 Alben des Jahres 2022 | Impera | 7[138] |
Die 25 besten Musikvideos 2022 | «Call Me Little Sunshine» | 18[139] |
Прэмія | Год | Катэгорыя | Намінант | Рэзультат |
---|---|---|---|---|
2022 | Favorite Rock Album | Impera | Перамога[140][141] | |
Грэміс | 2023 | Album of the Year | Impera | Намінацыя[142] |
Artist of the Year | Ghost | Намінацыя[142] | ||
Hardrock / Metal | Impera | Перамога[142] | ||
Грэмі | 2023 | Best Metal Performance | «Call Me Little Sunshine» | Намінацыя[143] |
2023 | Best Album | Impera | Намінацыя[144] | |
Best Single | «Call Me Little Sunshine» | Намінацыя[144] | ||
Best International Artist | Ghost | Намінацыя[144] | ||
Best International Live Artist | Ghost | Намінацыя[144] |