Mucc | |
![]() | |
Гады | 1997 — цяпер |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | ![]() |
Мова | японская |
Жанр | Альтэрнатыўны рок[1] Гард-рок[1] Грандж Поп-рок[2] Інды-рок[1] |
Выдавец | Peanuts, Danger Crue/Shu, Universal, Sony Music Associated Gan-Shin (EU), Spinefarm (EU) |
Удзельнікі | Тацуро Івакамі Масаакі «Мія» Ягучі Юуске «Юукке» Фукуно Сатосі «Саточі» Такаясу |
www.55-69.com/ |
Mucc (ムック, мук) — японскі рок-гурт, заснаваны ў 1997 годзе.
Імя гурта, прыдуманае гітарыстам Міям, першапачаткова было імем пэрсанажа зь дзіцячай праграмы Ponkickies. Мія сфармуляваў некалькі правілаў для добрага гурта, аднымі зь якіх была добрая й лёгкая для запамінаньня назва, а таксама запамінальны вобраз гурта на сцэне. Мабыць таму першы выгляд, ад якога гурт доўга не адыходзіў, быў гатычным: чорныя й чырвоныя колеры падыходзілі такому сумнаму й гістэрычнаму спосабу выкананьня. Пачынаючы зь інды, першую палову свайго існаваньня гурт выконваў цяжкі рок, некаторыя адносяць у гэты час яе да такіх стыляў, як гоцік ці віжуал кей. Пачынаючы з 2005 году, з альбома Hoyoku, стыль гурта стаў схіляцца да поп-року і цяпер у іх творчасьці прысутнічаюць шмат стыляў, як старыя, так і новыя: Mucc не баіцца экспэрымэнтаваць. Музыцы ўласьцівыя энэргічныя, часам дэпрэсыўныя мелёдыі й моцны вакал.
Група таксама вядомая як 69, гэта гульня словаў: у японскай «шэсць-дзевяць» прамаўляецца як «муку». Гэтае падабенства шырока выкарыстоўваецца: напрыклад, у 2006 году выйшаў альбом «6», які меў 9 песьняў; у тым жа годзе прайшоў тур гурта па Японіі з шасьцю канцэртамі ў заходняй чыстцы й дзевяцьцю ва ўсходняй. Дзень 6 верасьня вядомы як «mucc day», ці «дзень мук».
Акрамя Японіі й ЗША, гурт ужо які год выступае з канцэртамі ў Эўропе. У 2007 годзе у гонар дзесяцігодзьдзя ўтварэньня выйшлі складанкі Best of MUCC і Worst of MUCC, а таксама праведзены тыднёвы канцэрт, дзе былі прадстаўленыя ўсе альбомы.
Mucc — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў