T-Mobile G1 | |
T-Mobile G1 | |
Вытворца | HTC |
---|---|
Дата спыненьня | 19 ліпеня 2009 |
Наступнік | HTC Magic[d] |
Маса | 158 грам |
Памеры | 115x55x16 мм |
Апэрацыйная сыстэма | Android |
Пярэдняя камэра | 3.1 Мп |
android.com | |
T-Mobile G1 (раней HTC Dream) — смартфон тайваньскай кампаніі HTC, заснаваны на плятформе Google Android. Раней прылада было вядома як HTC Omni і паведамлялася, што яна будзе працаваць пад кіраваньнем Windows Mobile.
З-за вялікага прастакутнага экрану (3x5 дзюйма) і тонкага корпусу (16 мм) прыладу параўноўваюць з iPhone. Аднак, у адрозьненьне ад iPhone, у апарата T-Mobile G1 акрамя сэнсарнага ўводу тэксту прадугледжаная 65-клявішная QWERTY-клявіятура, разьмешчаная пад адгібаючымся экранам, які зьмяняе арыентацыю малюнка ў залежнасьці ад таго, у якім рэжыме вы ўводзіце тэкст.
У T-Mobile прадусталяваны пакет дастасункаў Google і ў тым ліку браўзэр, які выкарыстае палегчаную вэрсію Chrome. Акрамя таго, тамака прадусталяваны дастасунак для куплі музыкі ў інтэрнэт-краме Amazon MP3. Чакаецца, што ў гэтым G1 стане канкурэнтам смартфону Apple iPhone, уладальнікі якога купляюць музыку ў iTunes store.
Экран T-Mobile G1 здольны адлюстроўваць да 262 тысяч колераў і мае некаторыя асаблівасьці кіраваньня:
Першы тэлефон на базе плятформы Android, больш вядомы як гуглафон, ці T-Mobile G1, быў прадстаўлены мабільным апэратарам T-Mobile 23 верасьня 2008 году ў Нью-Ёрку.
Смартфон T-Mobile G1 паступіў у продаж 21 кастрычніка 2008 году ў 6 гадзін вечара па мясцовым часе ў Сан-Францыска. Сан-Францыска стаў першым горадам, у якім пачаліся продажы доўгачаканай прылады - у іншых гарадах ЗША мабільнік зьявіўся на наступны дзень, 11 гадзін праз.
Мерапрыемства ў Сан-Францыска было загадзя падрыхтаванае кампаніяй T-Mobile, якая ў выніку змагла сабраць поруч крамы на Market Street каля 150 чалавек. У цэлым першы дзень продажаў мінуў амаль у цішыні. Ня быў пабіты і рэкорд самога доўгага чаканьня. Першым шчасьлівым уладальнікам G1 стаў студэнт Крыстофэр Ладыш, які, як ён распавёў сам, правёў у чаканьні прылады поруч крамы каля 10 гадзін. У ЗША, нагадаем, чарга за iPhone займалі за трое сутак да пачатку продажаў. У Японіі і Новай Зэляндыі, дзе тэлефон паступіў у продаж улетку гэтага года, чэргі сталі збірацца за двое сутак.
Кошт T-Mobile G1 складае ад $180 да $400, у залежнасьці ад спосабу набыцьця. Для таго каб купіць апарат за $180 неабходна скласьці кантракт на аказаньне паслуг сувязі на працягу 2 гадоў коштам ня меней $55 у месяц. За $300 апарат могуць купіць існыя кліенты T-Mobile, якія ўжо маюць перад кампаніяй абавязання па кантрактах. І, нарэшце, $400 - кошт апарата без субсыдыі.
Раней паведамлялася, што колькасьць прадзамоваў на T-Mobile G1 перавысіла 1,5 млн. Аднак крыніцы ў індустрыі выказалі здагадку, што гэты лік моцна завышаны. Усяго, па неафіцыйных дадзеных, у 2008 годзе апэратар мабільнай сувязі T-Mobile мае намер рэалізаваць паўмільёна смартфонаў G1.
У лістападзе прылада зьявіцца ў Вялікабрытаніі, пастаўкі ва ўсе эўрапейскія краіны пачнуцца ў 2009 годзе.
T-Mobile G1 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў