VNV Nation

VNV Nation
Гады з 1990 - цяпер
Краіна
Месца ўтварэньня Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Мова ангельская
Жанр Futurepop
Выдавец Dependent Records[d] і Wax Trax! Records[d]
Удзельнікі Ронан Гарыс, Марк Джэксан
Vnvnation.com

VNV Nation — музычны гурт электронна-індустрыйнай сцэны, заснавальнікі напрамку futurepop. VNV у назьве гурту значыць перамога, а ня помста.

Пачатак свайго існаваньня VNV Nation бярэ ў Лёндане, дзе напрыканцы 80-х гадоў Ронанам Гарысам (Ronan Harris) быў створаны праект пад назваю Nation. Сам Гарыс - ірляндзкі эмігрант. Музыкаю ён пачаў займацца шчэ ў Дубліне, але спачатку ў яго нічога не выходзіла. У 1987 годзе ён пераяжджае ў Лёндан, спрабуючы зьмяніць стан рэчаў, а таксама каб знайсьці працу. Тады й зьяўляецца праект пад назваю Nation. Першаю ягонай працаю ў рамках Nation стала стварэньне альтэрнатыўнае вэрсіі саўндтрэку да фільму "1984". Праект зьвёўся да рэміскаваньня ў ЕВМ-стылістыцы з дадаткам аркестравых элемэнтаў. Напрыканцы 80-х Ронан сустракае Марка Джэксана (Mark Jackson), які стаецца спачатку сэсійным ударнікам праекту, а потым паўнапраўным яго чальцом.

У 1990 выходзіць першы вінілавы самотнік, Body Pulse, а пазьней яшчэ адзін - Strength Of Youth. У тым жа годзе праект на пару год пераяжджае ў Таронта. У Канадзе гурт працуе на разагрэве ў Nitzer Ebb. Ронан пачынае адчуваць, што назва Nation можа быць няправільна патлумачанаю, асабліва на EBM сцэне, і таму зьмяняе яе на VNV Nation, дзе VNV - абрэвіятура дэвізу гурта, «victory not vengeance», што значыць, што ты заўжды павінен намагацца дасягнуць свае мэты, і што нельга ненавідзець людзей за тое, што яны робяць нешта, чаго ты рабіць ня можаш. У Лёндане гурт выдае ў 1995 годзе дэбютнік «Advance And Follow», які стаў рарытэтам і перавыдаваўся адно ў 2001 годзе.

У 1999 годзе выходзіць пераломны ў іхнай кар'еры альбом «Empires». Праца мела шырокі камэрцыйны посьпех. Пры запісе альбому быў выкарыстаны адзіны сынтэзатар (папулярны Access Virus) і два (rather low-quality) сэмплеры. Гурт правёў пасьпяховыя клюбныя гастролі, дзеля чаго былі запрошаныя два клявішнікі.

Наступная праца ўбачыла сьвет у 2002-м годзе, атрымаўшы назоў «Futureperfect». Гэты студыйнік адзначыў сабою адыход ад ЕВМ і набліжэньне да сынці-попу з далучэньнем элемэнтаў трансу. Апроч таго, у трэк-ліст трапілі нэаклясычныя інструмэнтальныя п'есы. Стылістычныя зьмены спрыялі ўзросту папулярнасьці, але ня ўсе старыя прыхільнікі такія зьмены прынялі. У 2002 і 2003 гадах, VNV Nation правялі некалькі пасьпяховых сусьветных турнэ.

Пасьля турнэ музыкі працуюць у студыі - ствараюць рэміксы і займаюцца сайд-праектамі. Зьявіліся калектывы, якія пераймалі стыль гурта. Апроч таго, музыкі вырашылі стварыць уласную фірму гуказапісу - Anachron Sounds - з тых часоў рэлізы праекту выдаюцца гэтым лэйблам.

У 2005-м выходзіць пяты студыйнік «Matter + Form». Вылучаючыся больш агрэсіўным, індустрыйным гукам, ён паказваў жаданьне музыкаў не стаяць на месцы, разьвівацца далей. У вадрозьненьне ад ранейшых працаў, да вакалу не было дапасавана ніводнага спэцэфэкту.

Наступны студыйнік «Judgement» выпушчаны 4 красавіка 2007 году. На дыску дзесяць трэкаў, стылістычна ён працягвае эвалюцыю гуку VNV Nation. Жамчужынаю стала кампазыцыя «Ilusion», пяшчотная лірычная баляда.

У далейшым гурт выпусьціў яшчэ два студыйнікі, у 2012 годзе прэзэнтаваны ЕР Crossing the Divide.

Ронан Гарыс Ronan Harris — вакаліст, прадусар, аўтар тэкстаў. У мінулым быў журналістам брытанскага дарк-электра-часопісу "Side-Line". Таксама актыўна супрацоўнічае з удзельнікамі іншых электронных праектаў. Гарыс таксама выконвае жывыя сэты DJ.

Марк Джэксан Mark Jackson — пэркусія, праграмаваньне ўдарных, клявішныя. Марк родам з Эсэксу, Англія. Да свае музычнае кар'еры працаваў у якасьці праграміста і дызайнэра ў кампаніях CompuServe, MSN і Microsoft. Сярод праектаў, зь якімі ён працаваў, апроч VNV Nation, былі: Reaper, Rotersand, Combichrist і Apoptygma Berzerk. Зараз жыве ў Паўночнай Краіне Баскаў (Францыя).

Студыйныя альбомы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Advance And Follow (1995)
  • Praise The Fallen (1998)
  • Empires (1999)
  • Futureperfect (2002)
  • Matter And Form (2005)
  • Judgement (2007)
  • Of Faith, Power And Glory (2009)
  • Automatic (2011)

Самотнікі і міні-дыскі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Strength of Youth (12") (1990)
  • Body Pulse (12") (1990)
  • Darkangel (MCD) (1999)
  • Solitary EP (MCD) (1998)
  • Standing (MCD) (2000)
  • Burning Empires (Standing) (Limited Edition 2CD) (2000)
  • Advance And Follow V2 (CD) (2001)
  • Beloved (12") (2002)
  • Beloved 1,2(MCD) (2002)
  • Genesis 1,2 (MCD) (2002)
  • Honour 2003 (MCD) (2003)
  • Pastperfect (2DVD+MCD Special Edition Only) (2004)
  • Chrome (Download) (2005)
  • Reformation 01 (Limited Edition 2xCD + DVD) (2009)
  • Crossing the Divide EP (2012)

VNV Nationсховішча мультымэдыйных матэрыялаў