Windows Phone | |
Распрацоўнік | |
---|---|
Microsoft (Рэдманд(en), штат Вашынгтон, ЗША) | |
Выпускі | |
Сямейства АС | Microsoft Windows |
Першы выпуск | 21 кастрычніка 2010 (14 гадоў таму) |
Апошні стабільны рэліз | [+/−] |
Мовы | Беларуская і 50 іншых |
Мовы праграмаваньня | C++, C, C# |
Тып ядра | Гібрыднае (Windows NT на W.P. 8), маналітнае (Windows CE на W.P. 7) |
Стандартны інтэрфэйс | Графічны (Мэтро) |
Ліцэнзія | карыстальніцкая |
Вэб-сайт | www.windowsphone.com |
Бягучы стан |
Windows Phone — мабільная апэрацыйная сыстэма Microsoft, што замяніла ў 2010 годзе Windows Mobile. Выдадзеная 29 кастрычніка 2012 году W.P. 8 займела беларускамоўны інтэрфэйс.
Экран запуску складаўся з жывых плітак, што паказвалі апошнія зьвесткі, паведамленьні і навіны адпаведна праграме, спасылкай на якую яны адначасна служылі. Канцэнтратары гульняў, запісаў, кантактаў, музыкі і відэа, фатаздымкаў прызначаліся для галіновага прагляду зьвестак. Кіраваньне ажыцьцяўлялася дотыкамі да экрана, змаўчальны цёмны фон якога падаўжаў тэрмін службы акумулятара.
Экранная клявіятура дазваляе ўводзіць тэкст і знакі пачуцьцяў (усьмешка) дотыкам. Пры наборы тэксту зьяўляюцца падказкі. Утрыманьне клявішы выяўляе выбар дадатковых знакаў. Апраграмаваньне падтрымлівае ўвод тэкста і з апаратнай клявіятуры пры яе наяўнасьці на смартфоне. Націск да літары дадаецца ўтрымліваньнем набранай літары.
Гутаркі дазваляюць у адной размове пераключацца між тэкставымі паведамленьнямі і чатам Facebook і Messenger.
Internet Explorer 10 дазваляе ствараць сьпіс выбраных вэб-старонак і пліткі са спасылкамі на экране запуску, як і адначасна адчыняць да 6 асобных вокнаў-укладак. Таксама магчыма выкарыстоўваць жэсты, маштабаваньне, абмен спасылкамі і пошук па старонцы.
Канцэнтратар кантактаў дазваляе зьбіраць у разьдзел «Што новага» адрасныя кнігі з сацыяльных сетак і электроннай пошты.
|
Гэта — накід артыкула па тэхніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |