Ёзэф I Joseph I | |
Імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі | |
---|---|
Кароль у Нямеччыне (Кароль рымлянаў) | |
23 студзеня 1690 — 17 красавіка 1711 | |
Каранацыя | 26 студзеня 1690, Аўгсбург |
Папярэднік | Леапольд I |
Наступнік | Карл VI |
Кароль Вугоршчыны | |
9 сьнежня 1687 — 17 красавіка 1711 | |
Каранацыя | 9 сьнежня 1687, Прэсбург |
Папярэднік | Леапольд I |
Наступнік | Карл VI |
Кароль Багеміі | |
5 траўня 1705 — 17 красавіка 1711 | |
Папярэднік | Леапольд I |
Наступнік | Карл VI |
Імпэратар Сьвятой Рымскай Імпэрыі; Эрцгерцаг Аўстрыі; Кароль Харватыі | |
5 траўня 1705 — 17 красавіка 1711 | |
Папярэднік | Леапольд I |
Наступнік | Карл VI |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 26 ліпеня 1678, Вена |
Памёр | 17 красавіка 1711 (32 гады), Вена |
Пахаваны | Імпэратарская крыпта, Вена |
Нашчадкі |
Марыя Юзэфа, каралева польская Эрцгерцаг Леапольд Ёзэф Марыя Амалія, сьвятая рымская імпэратарка |
Каралеўскі дом | Габсбургі |
Жонка | Вільгельміна Амалія Бруншвіцка-Люнэбурская |
Бацька | Леапольд I |
Маці | Элеанора-Магдалена Нойбурская |
Узнагароды | |
Подпіс |
Ёзэф I (па-нямецку: Joseph I; 26 ліпеня 1678, Вена — 17 красавіка 1711, Вена) — імпэратар Сьвятой Рымскай Імпэрыі (1705—1711). Старэйшы сын імпэратара Леапольда I ад ягонай трэцяй жонкі Элеаноры-Магдалены Нойбурскай. У 9-гадовым узросьце быў каранаваны на караля Вугоршчыны, у 11-гадовым — на караля рымлянаў. Па сьмерці бацькі ўспадкаваў імпэратарскі і багемскі сталец. Працягнуў распачатую бацькам вайну за гішпанскую спадчыну супраць Люі XIV, дзе не дабіўся мэты паставіць свайго малодшага брата Карла каралём Гішпаніі; аднак дзякуючы перамогам, атрыманым ягоным вайскаводам князем Яўгенам Савойскім, здолеў усталяваць аўстрыйскую гегемонію над Італіяй. Ёзэфу таксама давялося супрацьстаяць працягламу паўстаньню ў Вугоршчыне, падаграванаму Люі XIV. Ніводны з канфліктаў да ягонай сьмерці ня быў скончаны.
Нарадзіўся ў Вене, выхоўваўся князем Дытрыхам Ота фон Зальмам, вывучыў шмат моваў. Стаў сёмым дзіцём (трэцім сынам) бацькі ў ягоных трох шлюбах.
9 сьнежня 1687, у дзевяцігадовым узросьце, быў каранаваны на караля Вугоршчыны; 23 студзеня 1690, у 11-гадовым узросьце, стаў каралём рымлянаў. У 1702, пасьля выбуху вайны за гішпанскую спадчыну, пайшоў на вайсковую службу да імпэратарскага генэрала Людвіга Вільгельма і ўзяў удзел у аблозе Ляндаў.
Яшчэ да ўзыходу на пасаду імпэратара акружыў сябе маладымі прарэформавымі дараднікамі, скараціў колькасьць апарату і зрабіў спробу спрасьціць бюракратызм. Стаяў на пазыцыі ўзмацненьня вагі Аўстрыі ў Рымскай імпэрыі; наважыўся нават на ўзброены канфлікт з Папам за герцагства Мантуя, спрабуючы павялічыць уладаньні Габсбургаў у Італіі[4].
Ад бацькі Леапольда I атрымаў у Вугоршчыне нявырашаную праблему з паўстаньнем куруцаў. У адрозьненьне ад сваіх папярэднікаў, устрымаўся пры гэтым ад пакараньня сьмерці кіраўнікоў паўстаньня. Замест гэтага пагадзіўся на заключэньне мірнага пагадненьня, якое ў доўгатэрміновай пэрспэктыве паспрыяла інтэграцыі Вугоршчыны ў Габсбурскую імпэрыю[4].
У пэрыяд ягонага кіраваньня Аўстрыяй і імпэрыяй ягоны вайскавод князь Яўген Савойскі пасьпяхова дзейнічаў у Італіі, а разам з герцагам Марльбарскім і ў Нямеччыне і Фляндрыі, супраць войскаў Люі XIV Францускага. Каб вызваліць сабе рукі для барацьбы на Захадзе, у 1707 року Язэп заключыў дамову з каралём Карлам XII, які на шляху з Рэчы Паспалітай у Саксонію прайшоў праз Сылезію. На працягу ўсяго свайго кіраваньня таксама сутыкнуўся з супрацівам у Вугоршчыне, кіраўнік якога Фэрэнц Ракацы II у выніку зьбег у Асманскую імпэрыю.
Імпэратар Ёзэф I скасаваў мноства аўтарытарных законаў бацькі, такім чынам заспакоіўшы супернікаў. Па ўмовах Альтранштэцкага замірэньня дыў сылескім пратэстантам свабоду веравызнаньня і вярнуў ім большую частку адабраных езуітамі цэркваў. Спробы па вырашэньні пытаньня аўстрыйскае спадчыны прагматычнымі мерамі працягнуў ягоны брат Карл VI.
У 1711 року заразіўся і памёр падчас эпідэміі воспы, ад якой раней памерлі францускі дафін Людовік і тры родзічы будучага рымскага імпэратара Франца I. Пахаваны ў Імпэратарскай крыпце 20 красавіка 1711 року.
24 лютага 1699 у Вене ажаніўся зь Вільгельмінай Амаліяй Бруншвіцка-Люнэбурскай, спадчыньніцай сьвятых рымскіх імпэратараў Фрыдрыха II і Люі IV, а таксама Вільгельма I, прынца Аранскага і Якуб VI Шатляндзкага і I Ангельскага. Мелі трох дзяцей; адзіны сын памёр ад гідрацэфаліі, не пражыўшы й року.
Ёзэф меў некалькі раманаў (дзяцей ад іх не было) і заразіўся на вэнэрычную хваробу, верагодна пранцы, перадаўшы гэтую хваробу й жонцы. Гэта паўплывала на ейную стэрыльнасьць, пасьля чаго яна не змагла мець дзяцей[4]. Бацька, які на той час яшчэ жыў, змусіў братоў Ёзэфа і Карла падпісаць узаемны пакт, які запэўніваў, што Ёзэфавы дочкі мецьмуць першынство над Карлавымі дочкамі незалежна ад часу іхняга нараджэньня, і што Марыя Юзэфа ўспадкуе стальцы Сьвятой Рымскай імпэрыі і Гішпанскага каралеўства.
Імя | Партрэт | Гады жыцьця | Заўвагі |
---|---|---|---|
Марыя Юзэфа Каралева польская |
8 сьнежня 1699 — 17 лістапада 1757 |
Эрцгерцагіня Аўстрыйская, выйшла за Аўгуста III, караля Рэчы Паспалітай і курфюрства Саксоніі. | |
Леапольд Ёзэф |
29 кастрычніка 1700 — 4 жніўня 1701 |
Эрцгерцаг Аўстрыйскі, памёр у дзяцінстве. | |
Марыя Амалія Сьвятая Рымская імпэратарка |
22 кастрычніка 1701 — 11 сьнежня 1756 |
Эрцгерцагіня Аўстрыйская, выйшла за Карла VII |
Ёзэф I, Божай ласкай абраны Сьвяты Рымскі імпэратар, назаўжды Аўгуст, кароль у Нямеччыне, Кароль Вугоршчыны, Багеміі, Далмацыі, Харватыі, Славеніі, Рамы, Сэрбіі, Галіцыі, Лядамэрыі, Куманіі і Баўгарыі, эрцгерцаг Аўстрыі, герцаг Бургундыі, Брабанту, Штырыі, Карынціі, Карніолы, маркграф Маравіі, герцаг Люксэмбургу, Верхняй і Ніжняй Сылезіі, Вюртэмбэргу і Тэку, князь Швабіі, граф Габсбургу, Тыролю, Кыбургу і Гарыцыі, маркіз Сьвятой Рымскай імпэрыі, Бурговіі, Верхняга і Ніжняга Люзаку, валадар Маркізату Славоніі, Порт-Наону і Салінасу, і да т. п., і да т. п.
Ёзэф I Габсбург — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Папярэднік Леапольд I |
Габсбургі 26 ліпеня 1678 — 17 красавіка 1711 |
Наступнік Карл VI |
Папярэднік Леапольд I |
імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі Кароль Багеміі Эрцгерцаг Аўстрыйскі Герцаг Цешынскі 1705—1711 |
Наступнік Карл VI |
Кароль у Нямеччыне 1690—1711 |
Кароль Вугоршчыны 1687—1711 |
|