Іван Крылоў | |
![]() Іван Крылоў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 2 (13) лютага 1769[1][2][3][…] |
Памёр | 9 (21) лістапада 1844[1][2][4][…] (75 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | мовазнавец, паэт, пісьменьнік, журналіст, байкапісец, драматург, выдавец, перакладнік, дзіцячы пісьменьнік, драматург |
Гады творчасьці | 1786 — 1843 |
Жанр | байка, п’еса, паэзія і проза |
Мова | расейская мова[6] |
Узнагароды | |
Іва́н Андрэ́евіч Крыло́ў (2 лютага [ст. ст. 13] 1769, Масква — 9 лістапада [ст. ст. 21] 1844, Санкт-Пецярбург) — расейскі паэт, байкапісец, перакладчык, пісьменьнік. Сапраўдны сябар Імпэратарскай Расейскай акадэміі (1811), ардынарны акадэмік Імпэратарскай Акадэміі навук па Аддзяленьню Рускай мовы і славеснасьці (1841).
У маладосьці Крылоў быў вядомы перш за ўсё як пісьменьнік-сатырык, выдавец сатырычнага часопіса «Пошта духаў» і парадыйнай трагікамэдыі «Трумф», якая хадзіла ў сьпісах і высьмейвала Паўла I. Крылоў зьяўляецца аўтарам больш за 200 баек з 1809 па 1843 г., яны выйшлі ў сьвет у дзевяці частках і перавыдаваліся вельмі вялікімі па тых часах тыражамі. У 1842 годзе яго творы выйшлі ў нямецкім перакладзе. Сюжэты многіх баек ўзыходзяць да твораў Эзопа і Лафантэна, хоць нямала і арыгінальных сюжэтаў.
![]() |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |