Імрэ Кертэс (па-вугорску: Imre Kertész, 9 лістапада 1929 — 31 сакавіка 2016) — вугорскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (2002) з фармулёўкаю «за сваю творчасьць, якая супрацьпаставіла ценькую экзыстэнцыю адзінкі дэспатычнаму барбарству гісторыі»[3].
У 1944—1945 — вязень канцлягераў Асьвенцім і Бухэнвальд. Апынуўшыся ў Аўшвіцы ў 15-ці гадовым узросьце, Кертэс наўмысна прыпісаў сабе 2 гады й назваўся рабочым заводу, дзеля таго каб быць на нейкі час прыгодным і адразу не трапіць у расходныя сьпісы.
Найперш Кертэс спрабаваў знайсьці падтрымку й хоць нейкую ўдзячнасьць сваёй творчасьці на радзіме, але ў адказь меў нявартыя звароты з боку радыкальных палітыкаў і чальцоў літаратурнага асяродзьдзя[4]. Ён пераяжджае ў Нямеччыну й пачынае перакладаць творы нямецкіх аўтараў на вугорскую мову, такія як «Нараджэньне трагедыі» Ніцшэ, п’есы Дзюрэнмата, Шніцлера, Танкрэда Дорста, разважаньні Вітгенштайна — і не выдае ніводнага раману на працягу 1980-х гадоў. Пазьней Кертэс працягваў пісаць на вугорскай мове й падаваў свае працы для выданьня ў Вугоршчыне.
Сваё бачаньне сучаснай Вугоршчыны Імрэ Кертэс выказаў у інтэрвію ў кастрычніку 2009 году:
![]() |
За апошнія дзесяць гадоў сытуацыя ў Вугоршчыне значна пагоршылася. Тут пануюць крайнія правыя й антысэміты. Сталіца краіны Будапэшт без усякіх абмовак «балканізавалася». Гістарычныя хваробы вугорцаў, у выглядзе схільнасьці да хлусьні й замоўчваньню відавочнага, цяпер больш характэрныя для краіны, чым калі-небудзь. | ![]() |
У 2002 годзе стаў ганаровым грамадзянінам Будапэшту[4]. Кертэс і ягоная жонка пэўны час жылі ў Бэрліне.
Цяжкі досьвед вязьня канцлягераў ляжыць у падмурку ўсяго напісанага Кертэсам. На думку швэдзкіх акадэмікаў пісьменьнік у сваёй творчасьці адказаў на складанае пытаньне «Як індывід можа працягваць жыць і думаць у эпоху, калі грамадзтва ўсё актыўней падпарадкоўвае сабе асобу?».
Найбольш вядомая рэч Кертэса — раман «Страчаны лёс», апісвае ўнутраны й вонкавы сусьвет пяцідзесяцігадовага Дзёрдзя Кёвэша ў канцлягерах Аўшвіц, Бухэнвальд і Зэйц. Некаторыя крытыкі падаюць кнігу, як аўтабіяграфічную, але сам аўтар абвяргае цесную біяграфічную сувязь.
Фільм на падставе раману «Страчаны лёс» быў зроблены ў Вугоршчыне ў 2005 годзе. Сцэнар быў напісаны самім аўтарам. Нягледзячы на агульнасьць назвы, фільм больш аўтабіяграфічны, чым сама кніга.
![]() |
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |