Інгрыда Шыманіце | |
з 25 лістапада 2020 | |
Папярэднік | Саўлюс Скверняліс[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
15 лістапада 1974[1] (49 гадоў) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Інгрыда́ Шымані́це (па-летувіску: Ingrida Šimonytė; 15 лістапада 1974, Вільня) — летувіская дзяржаўная дзяячка, палітык, эканамістка, міністарка фінансаў Летувы ў 2009—2012 гадах, кандыдатка на пасаду прэзыдэнта Летувы на выбарах у 2019 годзе. Прэм'ер-міністарка Летувы з 24 лістапада 2020.
Скончыла Віленскі ўнівэрсытэт, атрымала на эканамічным факультэце ступень бакаляўра ў галіне бізнэс-адміністраваньня. Ступень МВА атрымала ў Стакгольмскай школе эканомікі.
Працавала ў падатковым аддзеле міністэрства фінансаў Летувы ў 1997—2001 годзе. У 2004—2009 гадах — сакратар міністэрства фінансаў. У 2013 годзе была прызначана намесьнікам старшыні кіраваньня Банку Летувы. Паралельна з выкананьнем службовых абавязкаў выкладала эканоміку ў Інстытуце міжнародных адносін і палітычных навук, а таксама дзяржаўныя фінансы ва Ўнівэрсытэце мэнэджмэнту і эканомікі ISM. Сышла ў адстаўку 31 кастрычніка 2016 году ў сувязі з абраньнем дэпутатам Сойму па Антокальскай выбарчай акрузе ў Вільне.
4 лістапада 2018 году перамагла на праймэрыз па вызначэньні кандыдата ад Саюза Айчыны — Летувіскіх хрысьціянскіх дэмакратаў на выбары прэзыдэнта Летувы ў 2019 г., апярэдзіўшы свайго канкурэнта — дыплямата Вігаўдаса Ўшацкаса з вынікам у 78,71%.
Паводле апытаньня, праведзенага кампаніяй Baltijos tyrimai 9-26 лістапада 2018 году, прэзыдэнцкі рэйтынг Шыманіце складаў 18,7% і меў тэндэнцыю да росту.[4].
Падчас першага туру 15 траўня набрала 31,43% і разам з Гітанасам Наўседам (31,16%) выйшла ў другі тур абышоўшы іншых 7 кандыдатаў[5].
Падчас другога туру, які адбыўся 26 траўня 2019 году саступіла па колькасьці галасоў Гітанасу Наўседзе[6].
З 25 лістапада 2020 зьяўляецца прэм'ер-міністаркай Летувіскай Рэспублікі[7].
Не замужам, дзяцей няма. Валодае акрамя летувіскай ангельскай, расейскай і польскай мовамі.
22 кастрычніка 2018 году І. Шыманіце заявіла, што не выступае супраць увядзеньня гей і лесьбі-партнэрства ў краіне, што забясьпечыла ёй падтрымку ЛГБТК-супольнасьці[8], але выклікала крытыку з боку моладзі падчас сходу Pro Patria[9].
Датычна абортаў І. Шыманіце сказала, што ніколі сама б не прыняла рашэньня аб аборце, але ніколі не будзе асуджаць жанчынаў, якія прымаюць такое рашэньне[10].
Шыманіце была падвергнутая крытыцы з боку мясцовай жыдоўскай грамады пасьля таго, як яна выступіла супраць выдаленьня дошкі Ёнасу Нарэйку, які падпісаў загад аб стварэнтні жыдоўскіз гета ў Летуве падчас нямецкай акупацыі краіны ў 1941 годзе[11].
Прэм'ер-міністарка актыўна падтрымлівае беларускую грамадзянскую супольнасьць у змаганьні за дэмакратыю і працягваю афіцыйны курс непрызнаньня прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 9 жніўня 2020 году[12].
«Прыгоды бравага салдата Швэйка», сатырычная чорная камэдыя чэскага пісьменніка Яраслава Гашака - адна з улюбёных кнігаў І. Шыманіце, герояў якой яна часта публічна цытуе падчас сваёй палітычнай кар'еры[13].
Інгрыда Шыманіце — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў