Інстытут нацыянальнае памяці | |
![]() Знак ІПН | |
Даведка | |
---|---|
Скарот | ІПН |
Дата ўтварэньня | 19 студзеня 1999 (26 гадоў таму) |
Від | дзяржаўная ўстанова |
Задача | пасьследваньне злачынстваў нацыстаў і СССР супраць грамадзянаў міжваеннае Польшчы і ПНР |
Сядзіба | м. Варшава, Польшча |
Службовыя мовы | польская |
Старшыня | Караль Наўроцкі |
Дадатак | |
Расходы | 398 526 млн злт[1] |
Колькасьць работнікаў | 2541[1] |
Старонка ў сеціве | ipn.gov.pl |
Інстытут нацыянальнае памяці ў Вікісховішчы |
Інстытут нацыянальнае памяці (па-польску: Instytut Pamięci Narodowej – Komisja Ścigania Zbrodni przeciwko Narodowi Polskiemu) — дзяржаўная гісторыка-архіўная ўстанова ў Польшчы, якая займаецца вывучэньнем дзейнасьці органаў дзяржбясьпекі Польшчы ў час 1944—1990 гг., а таксама органаў бясьпекі Трэцяга Рэйха і СССР з мэта расьследаваньня злачынстваў у адносінах да польскіх грамадзян у гэты час, а таксама ажыцьцяўленьня люстрацыйных працэдур.[2] У руках палітыкаў правага толку інстытут стаў важным сродкам, прыладай для ажыцьцяўленьня гістарычнай палітыкі[3]. Адна з базавых ідэй гістарычнай палітыкі ІНП — «тэорыя дзьвюх акупацый», нацысцкай і савецкай, то бок замена адной акупацыі іншай. Інстытут нацыянальнай памяці вядомы як ініцыятар так званага закона аб дэкамунізацыі. У адпаведнасьці з гэтым лістом прайшла хваля перайменаваньняў вуліц, завулкаў і плошчаў а таксама былі зьнесены многія помнікі, абеліскі, бюсты, мэмарыяльныя дошкі, надпісы і знакі. Па падліках Інстытута нацыянальнай памяці, ён закране больш чым 450 помнікаў па ўсёй краіне, 230 зь якіх — помнікі салдатам Чырвонай Арміі. ІНП створаны ў адпаведнасьці з Законам аб Інстытуце нацыянальнай памяці — камісія па расьследаваньню злачынстваў супраць польскага народа ад 18 сьнежня 1998 г. (па-польску: Ustawa z dnia 18 grudnia 1998 r. o Instytucie Pamięci Narodowej — Komisji Ścigania Zbrodni przeciwko Narodowi Polskiemu)[4].
Функцыі ІНП, згодна з Законам, ўключаюць:
У адпаведнасьці з законам Польскай Рэспублікі ад 15 сакавіка 2007 г., на Інстытут нацыянальнай памяці ўскладзена ажыцьцяўленьне люстрацыйных працэдур у дачыненьні да грамадзян Польшчы, якія трапляюць пад дзеяньне закона аб люстрацыі.
У склад ІНП ўваходзяць:
Кіруе работай ІНП старшыня, які абіраецца Соймам на пяцігадовы тэрмін.
Старшыні ІНП:
Галоўная камісія па расьследаваньню злачынстваў супраць польскага народа (па-польску: Główna Komisja Ścigania Zbrodni przeciwko Narodowi Polskiemu) уваходзіць у склад ІНП у якасьці асноўнага сьледчага органа.
Узначальвае Галоўную камісію дырэктар — па пасадзе, намесьнік генэральнага пракурора Польшчы. З 15 лютага 2007 года гэты пост займае Дарьюш Габрэл.
Камісія працягвае дзейнасьць створанай у 1945 Галоўнай камісіі па даследаваньню нямецкіх злачынстваў у Польшчы (па-польску: Główna Komisja Badania Zbrodni Niemieckich w Polsce), якая з моманту стварэння актыўна ўзаемадзейнічала з Камісіяй ААН па расследаванню ваенных злачынстваў (UNWCC) з штаб-кватэрай у Лондане.
З 1949 па 1984 яна называлася Галоўнай камісіяй па дасьледаваньню гітлераўскіх злачынстваў у Польшчы (па-польску: Główna Komisja Badania Zbrodni Hitlerowskich w Polsce).
У 1984 яна ў чарговы раз зьмяніла назву і стала называцца Галоўнай камісіяй па дасьледаваньню гітлераўскіх злачынстваў у Польшчы — Інстытутам нацыянальнай памяці (па-польску: Główna Komisja Badania Zbrodni Hitlerowskich w Polsce – Instytut Pamięci Narodowej).
З 1991 г. вобласьць дасьледаваньняў Камісіі была пашырана, а яе назва была зноў зьменена — Галоўная камісія па дасьледаваньню злачынстваў супраць польскага народа — Інстытут нацыянальнай памяці (па-польску: Główna Komisja Badania Zbrodni przeciwko Narodowi Polskiemu – Instytut Pamięci Narodowej).
У 1998 г. гэтая арганізацыя была ліквідаваная, а яе архівы былі перададзеныя зноў створанай установе — Інстытуту нацыянальнай памяці — камісіі па расьследаваньню злачынстваў супраць польскага народа (па-польску: Instytut Pamięci Narodowej – Komisja Ścigania Zbrodni przeciwko Narodowi Polskiemu).
Сьледчыя дзеяньні ў дачыненні да нацысцкіх злачынстваў (напрыклад, якія тычацца асоб, якія пражываюць на тэрыторыі Нямеччыны), праводзяцца ІПН ва ўзаемадзеяньні з Цэнтрам дасьледаваньня нацыянал-сацыялістычных злачынстваў (па-нямецку: Zentrale Stelle der Landesjustizverwaltungen zur Aufklärung Nationalsozialistischer Verbrechen) у Людвігсбургу, створаным у 1958.
У канцы верасьня 2007 г. на сайце ІНП была пачата публікацыя сьпісаў грамадзян, якія супрацоўнічалі з органамі дзяржбяспекі ПНР. Публікацыя ажыцьцяўляецца ў адпаведнасьці з прынятым 14 сакавіка 2007 «Законам аб люстрацыі». Па словах дырэктара ІНП Януша Куртыкі, увесь працэс публікацыі павінен быў заняць не менш за шэсьць гадоў. Акрамя імя кожнага чалавека файлы ўтрымліваюць агентурную мянушку, а таксама падрабязнасьці яго адносін са спэцслужбамі. У першы апублікаваны сьпіс трапілі прэзідэнт і прэм’ер-міністр Польшчы на той момант Лех і Яраслаў Качынскі (як дысыдэнты, за якімі вялося сачэньне), спікеры абедзьвюх палат парлямэнта, а таксама члены Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў[9].
Нягледзячы на тое, што духоўныя асобы ў Польшчы не падлягаюць люстрацыі, Архібіскупа Станіслава Вельгуса, мітрапаліта Варшаўскага, па матэрыялах ІНП абвінавацілі ў супрацоўніцтве са Службай бясьпекі. Нават Папа рымскі Бэнэдыкт XVI і прымас Польшчы, біскуп Гнезна Юзаф Глемп не змаглі абараніць архібіскупа.[10]. Таксама ІНП выказвалася за ліквідацыю помнікаў савецкім воінам якія загінулі на тэрыторыі Польшчы[11].
Адна з базавых ідэй ІНП — «тэорыя дзьвюх акупацый», нацысцкай і савецкай.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|