Ўэйн Брыдж

Ўэйн Брыдж
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 жніўня 1980(1980-08-05)[1][2][3] (44 гады)
Саўтгэмптан, Ангельшчына
Рост 178 см
Пазыцыя левы абаронца
Моладзевыя клюбы

1996—1998
Олівэрз Бэтэры
Саўтгэмптан
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—2003
2003—2009
2006
2009—2013
2011
2012
2012—2013
2013—2014
Саўтгэмптан
Чэлсі
Фулгэм
Манчэстэр Сіці
Ўэст Гэм Юнайтэд
Сандэрлэнд
Брайтан энд Гоўв
Рэдынг
151 (2)
87 (1)
0 (0)
42 (0)
15 (0)
8 (0)
37 (3)
12 (0)
Зборныя
2002—2009 Ангельшчына 36 (1)

Ўэйн Брыдж (па-ангельску: Wayne Bridge; нарадзіўся 5 жніўня 1980 году) — ангельскі футбаліст, які гуляў на пазыцыі абаронцы. За нацыянальную зборную Ангельшчыны правёў 36 матчаў і толькі ў адным зь іх адзначыўся голам. Выпускнік акадэміі «Саўтгэмптану», дзе ён дэбютаваў у 1998 годзе, таксама гуляў за «Чэлсі» й «Фулгэм» падчас сваёй кар’еры.

Нягледзячы на тое, што ён не рэгулярна выходзіў у складзе зборнай, Ўэйн мае на сваім рахунку 36 матчаў за нацыянальную зборную Ангельшчыны, у тым ліку значыўся ў сьпісе гульцоў Ангельшчыны на двух чэмпіянатах сьвету. Спыніў сваю міжнародную кар’еру 25 лютага 2010 году, пасьля меркаванага раману паміж ягонай экс-сяброўкай і капітанам зборнай Ангельшчыны Джонам Тэры[4].

Брыдж нарадзіўся ў Саўтгэмптане, але пераехаў разам з бацькамі ў Ўінчэстэр у раньнім узросьце, аднак сувязі з горадам не парваў. Ўэйн з раньніх гадоў наведваў футбольную акадэмію «Саўтгэмптану». За які ў дэбютаваў у 1998 годзе.

Яшчэ адзін, нараўне з Эшлі Коўлам, левы абаронца зборнай Ангельшчыны ў складзе «Чэлсі». Прыйшоў у клюб у 2003 годзе з «Саўтгэмптану» і па выніках сэзону 2003/04 быў уключаны ў сымбалічную зборную. Адносіны з галоўным трэнэрам клюбу Жазэ Маўрынью складаліся не заўсёды гладка, таму другую палову сэзону 2005/06 Ўэйн правёў у арэндзе ў «Фулгэме».

У сэзоне 2006—2007 гадоў з прыходам Эшлі Коўла сытуацыя з гульнявой практыкай для Ўэйна зноў ускладнілася, хоць у першых матчах ён праявіў сябе цудоўна. У бягучым сэзоне Ўэйн практычна забраў сабе статус асноўнага левага фул-бэка, тым самым пасадзіўшы Эшлі Коўла на зэдаль. Гэта ўсё тлумачыць тое, што Брыдж больш атлетычны, меней падатлівы ў адзінаборствах, а таксама валодае вялікай разнастайнасьцю ў нападах.

  1. ^ а б в Wayne Bridge // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Wayne Bridge // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б в WAYNE BRIDGE // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ England's Wayne Bridge withdraws from internationals. BBC.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ўэйн Брыджсховішча мультымэдыйных матэрыялаў