Абзэлілаўскі раён

Абзэлілаўскі раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус муніцыпальны раён[d]
Адміністрацыйны цэнтар Аскарава[1]
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1930
Насельніцтва
Плошча
  • 4288 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 521 м
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+5, Екацерынбургскі час
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Абзэлі́лаўскі раён (па-расейску: Абзелиловский район; па-башкірску: Әбйәлил районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Башкартастану ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтарам зьяўляецца вёска Аскарава.

Абзэлілаўскі раён мяжуе з Баймацкім, Бурзянскім, Беларэцкім і Ўчалынскім раёнамі, а таксама з Чалябінскай вобласьцю. Плошча раёну складае 4289 км².

Абзэлілаўскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 году ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва раёну па стане на 2017 год складала 44962 чалавекі. Паводле перапісу 2010 году большасьць фармуюць башкіры (88,6%), далей ідуць расейцы (8,6%) і татары (1,6%).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абзэлілаўскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў