Абраам Пападопуляс

Абраам Пападопуляс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 сьнежня 1984(1984-12-03)[1][2] (39 гадоў)
Рост 188 см
Вага 86 кг
Пазыцыя скрайні абаронца, цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2008
2008—2014
2014—2015
2015—2016
2016—2017
2017—2019
2019—2022
Арыс Тэсалёнікі
Алімпіякос Пірэй
Трабзанспор
Шанхай Шэньхуа
Джубіла Івата
Брысбэйн Роар
Алімпіякос Пірэй
123 (13)
125 (5)
5 (0)
23 (1)
13 (1)
31 (4)
27 (0)
Зборныя
2008—2014 Грэцыя 37 (0)

Абраа́м Пападо́пуляс (па-грэцку: Αβραάμ Παπαδόπουλος; нарадзіўся 3 сьнежня 1984 году, Мэльбурн, Аўстралія) — былы грэцкі футбаліст, абаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Грэцыі.

У 2002 годзе ва ўзросьце 18 гадоў патрапіў у грэцкі «Арыс», які базуецца ў горадзе Тэсалёнікі. Разам з камандай двойчы гуляў у фінале Кубка Грэцыі ў 2005 годзе «Арыс» атрымаў паразу ад «Алімпіякоса» зь лікам 3:0, і ў 2008 годзе таксама «Арыс» быў слабейшы за «Алімпіякос» зь лікам 2:0. У 2008 годзе быў намінаваны на званьне найлепшага гульца Грэцыі, але перамогу ў намінацыі атрымаў Дымітрыс Сальпінгідыс[3]. У 2008 годзе Абраамам цікавіліся кіеўскае «Дынама», данецкі «Шахтар» і піцерскі «Зэніт»[4]. Пасьля заканчэньня сэзону 2007—2008 гадоў Абраам ня стаў працягваць кантракт з «Арысам».

У ліпені 2008 году перайшоў у склад «Алімпіякоса» з гораду Пірэй[5], сума трансфэру склалал 2,5 млн эўра.

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню ў нацыянальную зборную Грэцыі быў выкліканы трэнэрам Ота Рэгагелем 1 лютага 2008 году. У зборнай дэбютаваў 5 лютага 2008 году ў матчы супраць зборнай Чэхіі.

«Алімпіякос»:

  1. ^ а б в Avraam Papadopoulos // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Avraam Papadopoulos // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ Салпингидис назван игроком года в Греции. sports.ru
  4. ^ «Зенит» может приобрести греческого защитника. sports.ru
  5. ^ A. Papadopoulos zu Piräus. transfermarkt.de

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]