Авіньён | |||||
франц. Avignon | |||||
| |||||
Краіна: | Францыя | ||||
Рэгіён: | Праванс-Альпы-Лазурны бераг | ||||
Дэпартамэнт: | Ваклюз | ||||
Кіраўнік: | Сэсыль Эль[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 10 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Тэлефонны код: | 49 | ||||
Паштовы індэкс: | 84000, 84140 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 43°56′55″ пн. ш. 4°48′30″ у. д. / 43.94861° пн. ш. 4.80833° у. д.Каардынаты: 43°56′55″ пн. ш. 4°48′30″ у. д. / 43.94861° пн. ш. 4.80833° у. д. | ||||
Авіньён | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.avignon.fr |
Авіньён (па-француску: Avignon, па-аксытанску: Avinhon) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнта Ваклюз у Правансе (рэгіён Праванс-Альпы-Лазурны бераг), на левым беразе ракі Роны. Адзін з найвыбітнейшых і адначасова прыгажэйшых гарадоў Францыі.
У старажытнасьці Авіньён быў сталіцай гальскага племені кавараў і яшчэ да гэтага часу захаваў шматлікія рэшткі рымскай эпохі. У Сярэднявеччы вобласьць Авіньёну належала папам, якія кіравалі ёй праз свайго віцэ-легата й толькі паводле мірнай дамовы ў Талентына ў 1797 годзе павінны былі канчаткова саступіць яе Францыі. Побач з горадам знаходзяцца залежы пяску добрага якасьці, які й сёньня судамі вывозяць на экспарт у Італію для вытворчасьці шкла. У Сярэднявеччы продаж пяску для шкла прыносіў папства добры прыбытак.
У царкоўнай гісторыі Авіньён мае вялікае значэньне, бо на працягу 69 гадоў з 1309 па 1378 служыў месцазнаходжаньнем папаў, зь якіх Клімэнт V, па загадзе Філіпа IV перанёс суды сваю рэзыдэнцыю з Рыма. Але й пасьля гэтага пэрыяду, вядомага пад назвай Авіньёнскага палону папаў да 1409 году горад зьяўляўся рэзыдэнцыяй многіх непрызнаных папаў.
Горад Авіньён ў XIV стагодзьдзі налічваў 100 тысяч жыхароў, пасьля рэвалюцыі лік зьменшыўся да 17 тысячы, а ў 2008 годзе колькасьць жыхароў склала 90 109 чалавек.
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |