Адрыян Лёпэс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 студзеня 1988[1][2] (36 гадоў) | |
Рост | 183 см | |
Вага | 73 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2006 2006—2011 2008 2008—2009 2011—2014 2014—2019 2015—2016 2017 2017—2018 2019—2021 2022 |
Рэал Авіеда Дэпартыва → Алявэс (арэнда) → Маляга (арэнда) Атлетыка Мадрыд Порту → Вільярэал (арэнда) → Вільярэал (арэнда) → Дэпартыва (арэнда) Асасуна Маляга |
5 (3) 92 (13) 10 (3) 28 (3) 89 (11) 25 (1) 16 (4) 15 (2) 30 (9) 43 (3) 2 (0) |
Зборныя | ||
2012 | Гішпанія | 2 (1) |
Адрыя́н Лёпэс А́льварэс (па-гішпанску: Adrián López Álvarez; нарадзіўся 8 студзеня 1988 году, Тэвэрга, Гішпанія) — колішні гішпанскі футбаліст, нападнік.
У юнацтве гуляў за клюб «Рэал Авіеда» ў трэцяй лізе гішпанскага футболу, ня маючы аднак з клюбам дзейны кантракт. У кастрычніку 2006 году ў якасьці вольнага агента перайшоў у склад «Дэпартыва», якія аднак выплацілі за гульца кампэнсацыю ў памеры 330 тысячаў эўра.
У сэзоне 2007—2008 гадоў Адрыян быў аддадзены ў арэнду ў клюб «Алявэс», які гуляў у Сэгундзе. Пасьля таго як ён дапамог басконскаму клюбу пазьбегнуць вылету зь лігі, Лёпэс вярнуўся ў Ля-Каруньню, каб зноўку быць аддадзеным у арэнду, 14 жніўня гулец далучыўся да «Малягі». Сэзон 2009—2010 гадоў Адрыян пачаў у «Дэпартыва», рэгулярна выходзячы ў стартавым складзе.
У 2011 годзе Адрыян быўна правах вольнага агента прымкнуў да «Атлетыка», падпісаўшы кантракт з клюбам 19 ліпеня й пагадзіўшыся на чатырохгадовы кантракт[3]. Празь дзевяць дзён, у свой афіцыйны дэбют, ён стаўся асыстэнтам у абодвух галах Хасэ Антоніё Рэеса, калі мадрыдзкі клюб атрымаў хатнюю перамогу ў гульні Лігі Эўропы супраць нарвэскага «Стрэмсгадсэта» зь лікам 2:1[4].
У ліпені 2014 году перайшоў у «Порту» за 11 млн эўра і падпісаў кантракт на пяць гадоў.
25 траўня 2012 году Адрыян быў уключаны трэнэрам зборнай Гішпаніі Вісэнтэ дэль Боске ў пашыраны сьпіс зборнай на Эўра-2012, аднак у выніковы сьпіс не патрапіў. 26 траўня адгуляў у таварыскай гульні супраць зборнай Сэрбіі й вызначыўся голам на 64 хвіліне.
«Атлетыка»:
«Порту»: