Алег Вераціла | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 ліпеня 1988[1][2][3] (36 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 77 кг[4] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Іслач | |
Нумар | 20 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2015 | Дынама Менск | 231 (5) |
2016 | Падбэскідзе | 10 (0) |
2016—2017 | Менск | 28 (1) |
2017—2020 | Дынама Берасьце | 87 (0) |
2021 | Ліепая | 13 (0) |
2022 | Віцебск | 23 (1) |
2023— | Іслач | 46 (0) |
Зборныя | ||
2005—2006 | Беларусь (да 19)[d] | 8 (0) |
2008—2011 | Беларусь (да 21) | 29 (1) |
2011—2019 | Беларусь | 20 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Алег Вераціла (нарадзіўся 10 ліпеня 1988 году) — беларускі футбаліст, абаронца клюбу «Іслач» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Выхаванец ваўкавыскай ДЮСШ, з 2005 году выступаў за менскае «Дынама», пры гэтым з 2007 году знаходзіўся ў асноўным складзе. У клюбе гуляў на пазыцыі правага абаронцы. Доўгі час быў трывалым гульцом першай адзінаццаткі, а ў сэзоне 2013 году стаў капітанам каманды. Але пазьней, пры галоўным трэнэры Робэрту Маасканту, капітанства перайшло да Дзьмітра Молаша.
Сэзон 2014 году распачынаў правым абаронцам, але пазьней на гэтае пазыцыі стаў часам гуляць Сяргей Карповіч, таму Вераціла быў пераведзены на левы флянг. У сэзоне 2015 году вярнуўся на правы флянг, у другой палове сэзону, пасьля зьяўленьня ў камандзе Рамана Бегунова, зноў стаў часам зьяўляцца зьлева. У сьнежні 2015 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Дынама»[5].
З студзеня 2016 году падтрымліваў форму ў складзе «Менску», шукаючы варыянты працягу кар’еры. У лютым 2016 году падпісаў кантракт з польскім клюбам «Падбэскідзе» да ліпеня 2016 году[6]. Паводле вынікаў сэзону 2015—2016 гадоў польскі клюб страціў месца ў Экстраклясы, і Алег пакінуў клуб. У жніўні 2016 году перайшоў у клюб «Менск»[7], дзе замацаваўся ў якасьці асноўнага правага абаронцы.
У пачатку 2017 году не трэнаваўся зь «Менскам», шукаючы магчымасьць перайсьці ў іншы клюб, аднак у лютым склаў новую дамову зь «мяшчанамі»[8]. У першай палове 2017 году заставаўся асноўным правым абаронцам менчукоў. У чэрвені 2017 году стала вядома аб пераходзе Верацілы ў берасьцейскае «Дынама», да якога ён далучыўся па заканчэньні першай паловы чэмпіянату[9]. У складзе берасьцейскай каманды стаў асноўным гульцом, выступаючы на пазыцыі левага або правага абаронцы, таксама гуляў у якасьці правага паўабаронцы. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт з «Дынама» на сэзон 2020 году[10]. У сэзоне 2020 году быў капітанам берасьцейскае каманды.
У студзені 2021 году папоўніў склад латвійскага клюбу «Ліепая»[11]. Пакінуў клюб па заканчэньні кантракту ў сьнежні 2021 году[12]. У студзені 2022 году стаў гульцом «Віцебску»[13], дзе замаваўся ў стартавым складзе. Паводле вынікаў сэзону 2022 году «Віцебск» выбыў у Першую лігу, і абаронца пакінуў клюб[14]. У чэрвені 2023 году падпісаў кантракт зь «Іслаччу» да канца сэзону[15]. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[16]. 23 чэрвеня 2024 году абаронца згуляў свой 400-ы матч у Найвышэйшай лізе, стаўшы, такім чынам, 14-м футбалістам, які здолеў дасягнуць такога паказьніку[17].
Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў. 12 кастрычніка 2010 году ў матчы плэй-оф за права гуляць на моладзевым чэмпіянаце Эўропы ў Даніі ўжо ў дадатковы час улучыў вырашальны гол у браму італьянскай зборнай, тым самым прасунуўшы сваю зборную на гэты турнір. Дэбютаваў у зборнай 7 кастрычніка 2011 году ў адборачным матчы да чэмпіянту Эўропы 2012 году супраць зборнай Румыніі. З 2014 году перастаў выклікацца, аднак у сакавіку 2018 году зноў трапіў у нацыянальную каманду.
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Менск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 21 | 0 |
Менск | 2016 | Найвышэйшая ліга | 13 | 1 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 15 | 0 | |
Дынама Берасьце | 13 | 0 | ||
2018 | Найвышэйшая ліга | 25 | 0 |