Алексіс Санчэс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 сьнежня 1988[1][2][3][…] (36 гадоў)
| |
Рост | 168 см | |
Вага | 62 кг | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Удынэзэ | |
Нумар | 7 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2006 2006—2011 2006—2007 2007—2008 2011—2014 2014—2018 2018— 2019—2020 2020—2022 2022—2023 2023—2024 2024— |
Кабрэлёа Удынэзэ → Колё-Колё (арэнда) → Рывэр Плэйт (арэнда) Барсэлёна Арсэнал Манчэстэр Юнайтэд → Інтэрнацыянале (арэнда) Інтэрнацыянале Алімпік Марсэль Інтэрнацыянале Удынэзэ |
47 (12) 95 (20) 32 (5) 23 (4) 88 (39) 122 (60) 32 (3) 18 (3) 61 (13) 35 (14) 23 (2) 0 (0) |
Зборныя | ||
2006— | Чылі | 166 (50) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Але́ксіс Аляха́ндра Са́нчэс Са́нчэс (па-гішпанску: Alexis Alejandro Sánchez Sánchez; нарадзіўся 19 сьнежня 1988 году; Такапільля, Чылі) — чылійскі футбаліст, нападнік італьянскага клюбу «Ўдынэзэ» і нацыянальнай зборнай Чылі.
Санчэс ёсьць выхаванцам чылійскага клюбу «Кабрэлёа». Дэбютаваў за клюб у вельмі юным узросьце й ужо да 18 гадоў стаў важным гульцом асновы й лічыўся адным з самых таленавітых гульцоў Паўднёвай Амэрыкі.
У 2006 годзе ён быў набыты «Ўдынэзэ» за 3 мільёны даляраў і адразу быў аддадзены ў арэнду клюбу «Колё-Колё». Санчэс правёў за клюб амаль 50 матчаў і забіў 9 галоў. Наступны сэзон ён правёў у аргентынскім клюбе «Рывэр Плэйт». У 2008 годзе «Ўдынэзэ» ня стаў аддаваць Санчэса ў арэнду, і гулец паступова заваяваў месца ў аснове італьянскага клюбу. Летам 2008 году хадзілі чуткі аб ягоным пераходзе ў «Манчэстэр Юнайтэд», дзе Санчэс павінен быў замяніць Крыштыяну Раналду ў выпадку пераходу апошняга ў «Рэал», але пераход Алексіса не адбыўся.
21 ліпеня 2011 году быў набыты каталёнскай «Барсэлёнай», па словах прадстаўнікоў «Барсэлёны» за 26, а па словах прадстаўнікоў «Удынэзэ» за 43 млн эўра[4][5]. У новым клюбе футбаліст абраў 9 нумар[6].
Алексіс, такім чынам, стаў першым чылійцам, які гуляў за «Барсэлёну»[7]. У інтэрвію галоўны трэнэр каталёнцаў заявіў, што Санчэс яму спадабаўся тым, што можа згуляць на ўсіх трох атакавалых пазыцыях, ён паказвае інтэнсіўныя абарончыя навыкі[8].
Ягоны дэбютны сэзон у «Барсэлёне» быў часткова змрочаны кароткатэрміновымі траўмаў. Санчэс дэбютаваў 14 жніўня 2011 году ў матчы Супэркубка Гішпаніі, аднак атрымаў траўму сьцягна пасьля барацьбы з Марсэла[9]. Ужо праз два тыдня Санчэс вярнуўся ў асноўную групу гульцоў і выйшаў на замену ў матчы Супэркубку Эўропы, дзе «Барса» трывала перамогу зь лікам 2:0. У верасьні Алексіс дэбютаваў у Ля Лізе й нават забіў гол у пераможным зь лікам 5:0 матчы супраць «Вільярэалу». Аднак праз тыдзень, 10 верасьня 2011 году чыліец пакінуў пляцоўку на насілках пасьля 30 хвілінаў матчу ў супрацьстаяньні з «Рэал Сасьедадам». Санчэс вярнуўся да гульняў 1 лістапада 2011 году ў выязным матчы супраць чэскай «Вікторыі»[10]. 10 сьнежня 2011 году ён забіў гол у браму «Рэалу» ў пераможным матчы (1:3).
14 лютага 2012 году Санчэс забіў свае першыя галы ў Лізе чэмпіёнаў, дзякуючы чаму «Барсэлёна» атрымала перамогу зь лікам 3:1 у матчы супраць «Баеру».
10 лютага 2013 году Санчэс забіў свой першы гол у Ля Лізе сэзону 2012—2013 гадоў у хатнім матчы супраць «Хэтафэ», які скончыўся зь лікам 6:1[11]. Зь лютага Санчэс забіў у матчах супраць «Дэпартыва», «Мальёркі», басконскага «Атлетыка», «Бэтыса», мадрыдзкага «Атлетыка» й «Эспанёлу» да канца сэзону.
5 студзеня 2014 году нападнік аформіў свой першы хет-трык у складзе «Барсэлёны» ў перамжным зь лікам 4:0 матчы супраць «Эльчэ»[12].
10 ліпеня 2014 году Санчэс падпісаў доўгатэрміновы кантракт з «Арсэналам», як паведамляецца, сума трансфэру склала каля 30—35 млн фунтаў стэрлінгаў[13][14].
Санчэс дэбютаваў за зборную, калі яму яшчэ не было 18 і заклікаецца ў ейны склад і да гэтага часу. У 2010 годзе быў уключаны ў заяўку чылійцаў на чэмпіянат сьвету.
«Колё-Колё»:
«Рывэр Плэйт»:
«Барсэлёна»:
«Арсэнал»:
«Інтэрнацыянале»:
Чылі: