Алесандра Сафіна

Алессандра Сафіна
Alessandro Safina
Род дзейнасьці музыка, тэнар, поп-опэра
Дата нараджэньня 14 кастрычніка 1963 (61 год)
Месца нараджэньня Сіена, Італія
Занятак актор, опэрны сьпявак
Жанры operatic pop[d], опэра і эстрада[d]
Сайт alessandrosafina.info

Алессандра Сафіна (па-італьянску: Alessandro Safina; нарадзіўся 14 кастрычніка 1963 году ў Сіене) — італьянскі тэнар і поп-опэрны сьпявак.

Алессандра Сафіна зацікавіўся опэрай у 9 гадоў. Яго маці разьвівала гэтую цікаўнасьць, навучаючы яго гісторыі опэры, і ўжо з маладосьці ён вырашыў прысьвяціць сабе опэры. Маючы 17 год, запісаўся ў Музычную Кансэрваторыю Люіджы Чэрубіні ў Фларэнцыі.

Пачатак ХХІ стагодзьдзя супаў з узрастаньнем папулярнасьці гэтага сьпявака, які злучыў карэнную опэру з сучаснай поп-музыкай, стварыўшы даволі складаны для клясыфікацыі стыль. У маладосьці яму падабаліся таксама стылі поп-музыкі і рок-музыка, якія ён і пачаў злучаць з опэрай.

У 1990-х гадох Сафіна быў адкрыты італьянскім капазытарам і піяністам Рамана Мусумара. Вынікам іх сумеснай працы стаў першы альбом Сафіны, які быў названы яго імя і выйшаў у 2001 годзе.

У 2001 ён выканаў песьню Элтана Джона «Your Song» разам з Эванам Макгрэгарам для фільму «Мулен Руж!».

У верасьні 2001 яго канцэрт Only You быў узнагароджаны ў амфітэатры El Greco на Сыцыліі. Амэрыканскае тэлебачаньне PBS унесла гэты канцэрт у сьпіс сваіх Great perfomance і патрапіў на крамавыя полкі на DVD ў 2003 року.

Сафіна зьявіўся ў фільме Tosca e Altre Due як сьпявак опэры «Tosca» Пучыні.

У 2007 сьпяваў разам з Сарай Брыджман.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]