Альба (Італія)

Альба
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус італьянская грамада[d]
Адміністрацыйны цэнтар Alba[d]
Афіцыйныя мовы італьянская мова
Насельніцтва
Плошча
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 172 ± 1 м
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+1, UTC+2
Тэлефонны код 0173
Паштовыя індэксы 12051
Код аўтам. нумароў CN
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Альба (па-італьянску: Alba) — горад на паўночным захадзе Італіі, у П’емонце. Насельніцтва 31 531 чалавек (31 сьнежня 2011). Вядомы вырошчваньнем пэрсікаў, белых труфэляў і вінаробствам.

Альба, Італія

Заснаваньне паселішча Альба-Пампэя (Alba Pompeia) на дарозе з Акві-Тэрмэ ў Турын прыпісваецца консулю Пампэю Страбону. У гэтым горадзе нарадзіўся адзін з рымскіх імпэратараў, Пэртынакс. З IV стагодзьдзі ў Альбе меўся свой біскуп пад начальствам арцыбіскупа Мілянскага. З XI стагодзьдзя — свабодная камуна Лямбардзкай лігі, у пазьнейшыя часы — яблык разладу паміж манфэрацкімі Алерамічы, мілянскімі Вісконці і домам Ганзага. Па выніках вайны за мантуанскую спадчыну (1631) адышоў да Савойскага дому, пасьля чаго страціў былое значэньне.

Помнікі даўніны — раманскі сабор Сьв. Ляўрэнтыя (дабудаваны ў 1486 годзе, рэканструяваны ў XIX стагодзьдзі), гатычная царква Сьв. Дамініка, сярэднявечны біскупскі палац, прысутныя месцы XIII стагодзьдзя, а таксама некаторыя вежы XIV—XV стагодзьдзяў.