Альсыдэс Гіджа | ||
![]() Alcides Ghiggia | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 22 сьнежня 1926 Мантэвідэо, Уругвай | |
Памёр | 16 ліпеня 2015 (88 гадоў) Мантэвідэо, Уругвай | |
Рост | 169 см | |
Вага | 62 кг | |
Пазыцыя | крайні паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1946—1947 1947 1948—1953 1953—1961 1961—1962 1962—1967 |
Суд Амэрыка Атлетыка Атлянта Пэньяроль Рома Мілян Данубіё |
169 (26) 201 (19) 4 (0) 128 (12) |
Зборныя | ||
1950—1952[1] 1957—1959[1] |
Уругвай Італія |
12 (4) 5 (1) |
Трэнэрскія клюбы | ||
1980 | Пэньяроль |
Альсы́дэс Эдга́рда Гі́джа Пэрэ́йра (па-гішпанску: Alcides Edgardo Ghiggia Pereyra; 22 сьнежня 1926, Мантэвідэо, Уругвай — 16 ліпеня 2015, Мантэвідэо, Уругвай) — уругвайска-італьянскі футбаліст, правы паўабаронца зборных Уругваю і Італіі. Чэмпіён сьвету 1950 року.
Сям’я Гіджы паходзіць з Санвіка ў Тычына (Швайцарыя).
Прафэсійную кар’еру пачаў у 1946 року ва ўругвайскім «Суд Амэрыка», адзін сэзон правёў у аргентынскім «Атлетыка Атлянта». Двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны ў складзе «Пэньяролю». Пасьля пераехаў у Італію, станавіўся ўладальнікам эўрапейскага Кубка кірмашоў разам з «Ромай» і чэмпіёнам Італіі зь «Мілянам». Завяршыў гульнявую кар’еру на радзіму, дзе выступаў за сталічны клюб «Данубіё» у 1962—1967 роках.
Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Уругваю ў 1950 року і ў тым жа годзе стаў чэмпіёнам сьвету, аддаўшы пас і забіўшы пераможны гол у вырашальным матчы з Бразыліяй.
Пасьля пераезду ў Італію паводле распаўсюджанае тады практыкі атрымаў італьянскае грамадзянства і ў 1957—1959 згуляў пяць матчаў за італьянскую зборную.
Пасьля доўгага перапынку распачаў у 1980 року трэнэрскую кар’еру на пасадзе трэнэрскага штабу «Пэньяролю». Абмежаваўся толькі гэтым клюбам.