Аляксандар Нічыпаравіч Аксёнаў | |
па-беларуску: Аляксандр Нічыпаравіч Аксёнаў[1][2][3] | |
Міністар унутраных справаў БССР | |
---|---|
1960 — 1965 | |
Старшыня Савету Міністраў БССР | |
1978 — 1983 | |
Папярэднік: | Ціхан Кісялёў |
Наступнік: | Уладзімер Бровікаў |
Амбасадар СССР у Польскай Народнай Рэспубліцы | |
1983 — 1985 | |
Папярэднік: | Барыс Арыстаў |
Наступнік: | Уладзімер Бровікаў |
старшыня Дзяржаўнага камітэту СССР па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні | |
1985 — 1989 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
9 кастрычніка 1924[1][3][2] Кунтараўка, Веткаўскі раён |
Памёр: |
8 верасьня 2009[4] (84 гады) Менск, Беларусь |
Партыя: | КПБ, КПСС |
Адукацыя: | Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС |
Узнагароды: | 3 ордэны Леніна, ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі, два ордэны Працоўнага Чырвонага Сьцяга, ордэнам Славы III ступені і ордэнам Айчыннай вайны I ступені, мэдалі і Ганаровая грамата Вярхоўнага Савету БССР і Савету Міністраў Беларусі |
Аляксандар Нічыпаравіч Аксёнаў (9 кастрычніка 1924, в. Кунтараўка, Веткаўскі раён — 8 верасьня 2009, Менск) — беларускі й савецкі дзяржаўны й палітычны дзяяч.
Удзельнік Вялікае Айчыннае вайны. Камандзір узводу 49-е гвардэйскае стралковае дывізіі, быў паранены на Сталінградзкім фронце. На Беларусь вярнуўся ў 1944.
Адразу пасьля вайны пачаў займацца камсамольскай працай у Баранавіцкай і Гарадзенскай абласцях, працаваў у Арэнбургу. Скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1957). З 1953 першы сакратар ЦК ЛКСМБ.
У 1959 прызначаны на пасаду намесьніка старшыні КДБ БССР. Ад 1960 міністар унутраных справаў БССР. З 1965 — першы сакратар Віцебскага абкаму. Другі сакратар ЦК КПБ з 1971. У 1978—1983 старшыня Савету міністраў БССР.
З 1983 па 1985 амбасадар СССР у Польскай Народнай Рэспубліцы. Да 1989 займаў пасаду старшыні Дзяржаўнага камітэту СССР па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні. На гэтай пасадзе спрыяў дэмакратызацыі дзяржаўных СМІ. Пасьля выхаду ў адстаўку Аксёнаў вярнуўся ў Беларусь, актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцьці не прымаў.
Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР у 1955—1967 і 1971—1983, Вярхоўнага Савету СССР у 1966—1984 і 1986—1990, сябар Прэзыдыюму ВС БССР у 1975—1983.
Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга, ордэнам Славы III ступені і ордэнам Айчыннай вайны I ступені, а таксама мэдалямі і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету БССР і Савету Міністраў Беларусі.
Пахаваны 10 верасьня 2009 на Ўсходніх могілках у Менску.