Аляксандар Дзюма (сын)

Аляксандр Дзюма (сын)

Аляксандар Дзюма (франц. Alexandre Dumas fils, 27 ліпеня 1824- 27 лістапада 1895) — сын Аляксандра Дзюма старэйшага, знакаміты францускі драматург, чалец Францускай акадэміі.

Ранняя творчасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яго маці, Катрына Лябэ, была простая парыская працаўніца, ад якой Дзюма атрымаў у спадчыну любоў да акуратнага і спакойнага ладу жыцьця, гэта рэзка адрозьнівае яго ад чыста багемнай натуры бацькі. Разарваўшы сувязь з рахманай, непатрабавальнай грызеткай, Дзюма-бацька ўзаконіў свайго сына і даў яму добрае выхаваньне. З 18-ці гадоў ён пачаў пісаць вершы ў пэрыядычных выданьнях; ў 1847 г. зьявіўся яго першы вершаваны зборнік, «Péchés de jeunesse» («Грахі юнацтва»); за ім быў апублікаваны шэраг дробных аповесьцяў і апавяданьняў, на якіх адчуваўся ўплыў бацькі — «Aventures de quatre femmes et d’un perroquet» («Прыгоды чатырох жанчынаў і папугая»), «Le Docteur Servans» («Доктар Сэрван»), «Cesarine», «Le Roman d’une femme» (Раман жанчыны), «Trois hommes forts» ды інш.), a потым і больш арыгінальныя раманы і аповесьці: «Diane de Lys», «Un paquet de lettres», «La dame aux perles», «Un cas de rupture» і інш. Першым вялікім посьпехам Дзюма сына быў раман «Дама з камэліямі» (1848), які быў неаднаразова экранізаваны. Джузэпэ Вэрдзі стварыў опэру Травіята на аснове гэтага раману.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Alexandre Dumas, fils. Encyclopedia Britannica (23 ліпеня 2024). Праверана 1 жніўня 2024 г.
  • Венгерова З. Дюма-сын, Александр // Словник: Домиции — Евреинова. Источник: т. XI (1893): Домиции — Евреинова, с. 376—377.