Аляксандар Скрабін

Аляксандар Скрабін
па-расейску: Алекса́ндр Скря́бин
Дата нараджэньня 25 сьнежня 1871 (6 студзеня 1872)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 14 (27) красавіка 1915 (43 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці сэпсіс
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак кампазытар, піяніст, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра сымбалізм, сымфонія, саната і клясычная музыка
Месца працы
Інструмэнты фартэпіяна
Бацька Мікалай Скрабін[d]
Маці Любоў Шчацініна[d]
Дзеці Юліян Скрабін[d], Арыядна Скрабіна[d] і Марына Скрабіна[d]
Сайт scriabinsociety.com
Подпіс Выява аўтографу
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Скрабін.

Алякса́ндар Скра́бін (па-расейску: Александр Скрябин; 6 студзеня [ст. ст. 25 сьнежня 1871] 1872 — 27 красавіка [ст. ст. 14 красавіка] 1915) — расейскі кампазытар і піяніст, пэдагог, прадстаўнік сымбалізму ў музыцы.

Скрабін нарадзіўся ў сям’і студэнта Маскоўскага ўнівэрсытэту, які стаў затым бачным дыпляматам і стацкім дарадцам, Мікалая Скрабіна, які паходзіў з расейскага шляхецкага роду. Маці кампазытара Любоў Скрабіна раптоўна памерла ў 25 гадоў, пасьля хваробы на сухоты праз год пасьля нараджэньня сына, знаходзячыся на лячэньні ў Тыролі. Па заканчэньні навучаньня, увесну 1878 году, бацька кампазытару Мікалай быў вызначаны на службу ў міністэрства замежных справаў Расеі і ў канцы таго ж году ўжо прызначаны ў амбасаду ў Канстантынопаль. Маленькі Аляксандар застаўся на апецы і выхаваньні ў бабулі, маці бацькі, Лізаветы, ейнае сястры Марыі Падчартковай, якая стала яму хроснай, і дзеда, які быў падпалкоўнікам артылерыі.

Ужо ў пяць гадоў Скрабін быў здольны граць на фартэпіяна, пазьней праявіў цікавасьць да кампазыцыі, аднак паводле сямейнае традыцыі быў аддадзены ў 2-й Маскоўскі кадэцкі корпус, які скончыў ў 1888 годзе. Вырашыўшы прысьвяціць сябе музыцы, Скрабін пачаў браць прыватныя ўрокі ў мясцовых выкладчыкаў.

Навучаючыся на апошнім курсе ў кадэцкім корпусе, Скрабін паступіў у Маскоўскую кансэрваторыю ў клясы фартэпіяна Васіля Сафонава і кампазыцыі Антона Арэнскага. Заняткі з Арэнскім не прынесьлі вынікаў, і ў 1891 году Скрабін быў адлічаны з клясы кампазыцыі празь непасьпяховасьць[4], тым ня менш, Скрабін бліскуча скончыў курс па фартэпіяна год праз з малым залатым мэдалём. Па сканчэньні кансэрваторыі Скрабін траўмаваў руку, таму некалькі гадоў страціў на тое, каб аднавіць ейную функцыянальнасьць. У жніўні 1897 году Скрабін ажаніўся ў Вялікім Ноўгарадзе з маладой таленавітай піяністкай Верай Ісаковіч, пасьля чаго малады зьехалі за мяжу, дзе жылі некаторы час. У 1898 годзе яны вярнуліся ў Расеі, дзе ў іх нарадзілася першая дачка Рыма. А праз два гады зьявілася другая дачка Алена. Пазьней у сям’і зьявіліся Марыя (1901) і Леў (1902).

У верасьні 1898 году Скрабін быў запрошаны на пасаду прафэсара Маскоўскае кансэрваторыі, а ў 1901—1902 гадох выкладаў і ў жаночым Екацярынінскім інстытуце. Аднак ў 1903 годзе ён пакінуў выкладчыцкую дзейнасьць, бо яна моцна адцягвала яго ад ўласнае творчасьці.

У канцы 1902 году Скрабін пазнаёміўся з другой жонкай, зь якой ня быў афіцыйна аформлены. Да 1910 году амаль стала кампазытар жыў за мяжой, у Францыі, а потым у Брусэлі, выступаючы піяністам. У 1915 годзе даў свой апошні канцэрт у Расеі ў Петраградзкай кансэрваторыі. Скрабін памёр ад сэпсісу, які наступіла ў выніку карбункула на верхняй губе. Пахаваны на Новадзявочых могілках[5].

  1. ^ а б в Скрябин, Александр Николаевич (рас.) // Энциклопедический словарьСПб: Брокгауз — Ефрон, 1907. — Т. доп. IIа. — С. 632.
  2. ^ P. A. S. Scriabin, Alexander Nicholaevich (анг.) // The Enciclopædia Britannica — 12 — London, NYC: 1922. — Vol. XXXII Pacific Ocean Islands to Zuloaga. — P. 387—388.
  3. ^ а б Скрябин Александр Николаевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  4. ^ Юрий Ханон (1995). «Скрябин как лицо». — СПб.: Центр Средней Музыки & Лики России. — С. 111.
  5. ^ «Alexander Nikolayevich Scriabin (1872—1915)». Find A Grave Memorial.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]