Аляксей Вакуліч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 24 чэрвеня 1998[1] (26 гадоў) | |
Рост | 179 см | |
Вага | 65 кг[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Дынама Берасьце (у арэндзе з клюбу «Арсэнал Тула») | |
Нумар | 34 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2016—2017 | Менск | 1 (0) |
2018 | Энэргетык-БДУ | 12 (0) |
2018 | Баранавічы | 12 (3) |
2019—2020 | Смалявічы | 40 (6) |
2020—2021 | Велес[d] | 28 (0) |
2021 | Рух Берасьце | 9 (0) |
2022—2023 | Дынама Менск | 45 (0) |
2024— | Арсэнал Тула | 5 (0) |
2024— | → Дынама Берасьце | 11 (0) |
Зборныя | ||
2016 | Беларусь (да 19)[d] | 2 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Аляксе́й Ваку́ліч (нарадзіўся 24 чэрвеня 1998 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца берасьцейскага «Дынама». Правы на гульца належаць расейскаму клюбу «Арсэнал».
Выхаванец ДЮСШ гораду Івацэвічы. Юнаком трапіў у структуру гарадзенскага «Нёмана», дзе ў 2015 годзе пачаў выступаць за дубль. У студзені 2016 году малады паўабаронца далучыўся да складу «Менску»[3], дзе таксама пачаў пераважна выступаць за дубль. 23 траўня 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, калі зьявіўся на замену напрыканцы матчу супраць «Гарадзеі» (2:1). Гулец таксама згуляў за асноўную каманду «Менску» ў адным матчы Кубка Беларусі. У сакавіку 2017 году гуляў у чвэрцьфінале Кубка Беларусі супраць БАТЭ, аднак пазьней больш не прыцягваўся да асноўнай каманды «мяшчанаў», выступаючы выключна за дубль.
У лютым 2018 году праглядваўся ў «Смалявічах», але беспасьпяхова[4]. Пачатак сэзону 2018 году напаткаў гульца з складзе «Энэргетыка-БДУ»[5]. У жніўні 2018 году перабраўся ў «Баранавічы»[6]. У сьнежні 2018 году дапоўніў склад «Смалявічаў»[7]. Паводле вынікаў сэзону 2019 году дапамог камандзе выйсьці ў Найвышэйшую лігу. У 2020 годзе заставаўся асноўным гульцом смалявічцаў. У ліпені 2020 году пакінуў клюб[8].
У жніўні 2020 году далучыўся да складу расейскага клюбу «Велес»[9], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У 2021 годзе стаў часьцей заставацца на лаўцы запасных. У чэрвені 2021 году стала вядома, што расейскі клюб ня будзе падаўжаць пагадненьне з футбалістам[10], і неўзабаве той падпісаў двухгадовы кантракт зь берасьцейскім «Рухам»[11]. Гуляў пераважна ў пачатковым складзе берасьцейскае дружыны. 7 кастрычніка 2021 году ў матчы супраць менскага «Дынама» быў выдалены з поля на 30-й хвіліне за грубую гульню. У выніку «Рух» саступіў зь лікам 1:3, а абаронца атрымаў дыскваліфікацыю на 6 матчаў, якая апасьля была скарочаная да 4 матчаў. Гулец больш не зьяўляўся на полі ў сэзоне 2021 году.
У пачатку 2022 году рыхтаваўся да новага сэзону з «Рухам», аднак у сакавіку, пасьля таго як берасьцейскі клюб зьняўся з Найвышэйшай лігі, склаў працоўную дамову з сталічным «Дынама»[12]. Замацаваўся ў стартавым складзе дынамаўцаў, але ўвосень пачаў часам заставацца на лаве рэзэрвовых. У сьнежні 2022 году падоўжыў пагадненьне зь менскім клюбам[13]. У сьнежні 2023 году далучыўся да складу расейскага «Арсэналу»[14]. У ліпені 2024 году вярнуўся на радзіму, на правах арэнды далучыўшыся да берасьцейскага «Дынама»[15].
У лістападзе 2016 году выступаў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы.
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Менск | 2016 | Найвышэйшая ліга | 1 | 0 |
Энэргетык-БДУ | 2018 | Першая ліга | 12 | 0 |
Баранавічы | 12 | 3 |