Аляксей Гаўрыловіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 студзеня 1990[1][2] (34 гады) | |
Рост | 184 см[3] | |
Вага | 79 кг[3] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Дынама Менск | |
Нумар | 4 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009—2012 | Дынама Менск | 32 (0) |
2012 | → Нафтан | 25 (0) |
2013—2015 | Гомель | 71 (1) |
2015 | Слуцак | 12 (0) |
2016—2018 | Дынама Берасьце | 46 (1) |
2016 | Белшына | 14 (1) |
2018—2019 | Дынама Менск | 35 (2) |
2020 | Акжэтпэс | 16 (0) |
2021 | Нёман Горадня | 5 (0) |
2021—2022 | Чайка[d] | 26 (1) |
2022—2023 | Валгар[d] | 19 (1) |
2023— | Дынама Менск | 31 (6) |
Зборныя | ||
2010—2012 | Беларусь (да 21) | 12 (0) |
2017—2018 | Беларусь | 3 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Аляксей Гаўрыловіч (нарадзіўся 5 студзеня 1990 году) — беларускі футбаліст, абаронца менскага «Дынама». У 2017—2018 гадах правёў 3 матчы за нацыянальную зборную Беларусі.
Выхаванец пінскай СДЮШАР-3. З 2008 году гуляў за менскае «Дынама», але пераважна за дубль. У другой палове сэзону 2011 году, калі галоўным трэнэрам быў Сяргей Аўчыньнікаў, трывала трапляў у асноўны склад менскае каманды. У сакавіку 2012 году быў аддадзены ў арэнду наваполацкаму «Нафтану». Здолеў стаць гульцом першай адзінаццаткі наваполацкага клюбу. 20 траўня 2012 году, забіўшы апошні пасьляматчавы пэнальці ў браму «Менску», дапамог «Нафтану» здабыць Кубак Беларусі 2012 году. У студзені 2013 году перайшоў у «Гомель»[4], дзе адразу стаў гульцом пачатковага складу. Звычайна гуляў на пазыцыі цэнтральнага абаронцы, часам выкарыстоўваўся як апорны паўабаронца ці флянгавы абаронца.
Сэзон 2014 году распачаў у якасьці правага абаронцы, але неўзабаве быў пераведзены на левы флянг і замацаваўся на новае пазыцыі. У студзені 2015 году падоўжыў кантракт з «Гомлем»[5]. Неўзабаве выправіўся на прагляд у клюб расейскае Прэм’ер-лігі «Мардовія», але ў выніку застаўся ў «Гомлі»[6]. У сэзоне 2015 году быў адным зь лідэраў каманды і пачаў выступаць у цэнтры абароны. У ліпені 2015 году празь нявыплаты з боку клюбу зьвярнуўся па грошы ў АБФФ[7], а неўзабаве па ўзаемнай згодзе пакінуў «Гомель»[8]. У жніўні 2015 году падпісаў кантракт з клюбам «Слуцак»[9]. Замацаваўся ў асноўным складзе «Слуцка», але па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2015 году пакінуў клюб[10].
У студзені 2016 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[11]. У ліпені 2016 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[12], дзе стаў асноўным цэнтральным абаронцам, а неўзабаве і капітанам. У чэрвені і ліпені 2017 году не гуляў праз пашкоаджаньні, апасьля вярнуўся ў стартавы склад. У ліпені 2018 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў берасьцейскі клюб[13] і неўзабаве стаў гульцом менскага «Дынама»[14], дзе таксама хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У другой палове 2019 году выконваў функцыі капітана каманды. У студзені 2020 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з дынамаўцамі[15] і хутка перайшоў у казаскі «Акжэтпэс»[16]. У лютым 2021 году пачаў трэнавацца з гарадзенскім «Нёманам» і неўзабаве склаў пагадненьне[17]. Ужо ў траўні 2021 году паводле дамовы з кіраўніцтвам зышоў з гарадзенскага клюбу[18].
У чэрвені 2021 году падпісаў двухгадовы кантракт з клюбам «Чайка» з расейскай ФНЛ[19]. Празь месяц пакінуў «Чайку» пасьля таго, як яна за ўдзел у дамоўных матчах была пераведзена ў больш ніжэйшы дывізіён[20], аднак неўзабаве вярнуўся ў каманду. Пакінуў клюб па заканчэньні сэзону ў чэрвені 2022 году[21] і неўзабаве далучыўся да складу астраханскага «Валгару»[22]. У чэрвені 2023 году пакінуў астраханскі клюб па заканчэньні кантракту[23]. У жніўні 2023 году яшчэ раз стаў футбалістам менскага «Дынама»[24]. У сьнежні 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам[25].
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. У 2011 годзе разам з Арцёмам Салаўём увайшоў у канфлікт з галоўным трэнэрам Юрыем Шуканавым, праз што перастаў выклікацца ў зборную. Пасьля адстаўкі Шуканава ў чэрвені 2012 году новы трэнэр Аляксей Вяргеенка вярнуў Гаўрыловіча ў моладзевую зборную. Таксама выступаў у складзе алімпійскай зборнай. На Алімпійскіх гульнях 2012 году выйшаў на замену ў адным матчы.
Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі 9 лістапада 2017 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Армэніі.
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Гомель | 2015 | Найвышэйшая ліга | 13 | 1 |
Слуцак | 12 | 0 | ||
Белшына | 2016 | Найвышэйшая ліга | 14 | 1 |
Дынама Берасьце | 14 | 0 | ||
2017 | Найвышэйшая ліга | 19 | 0 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 13 | 1 | |
Дынама Менск | 13 | 2 |