Аляксей Кудзін | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзіўся | 20 сьнежня 1984 (39 гадоў) |
Грамадзянства | |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | баец змяшаных адзінаборстваў, баксэр, кікбаксэр, тайскі баксёр |
Аляксей Кудзін (нар. 20 сьнежня 1984, Менск) — беларускі кікбаксэр-прафэсіянал. Чэмпіён сьвету і Эўропы па вэрсіі WBKF, фіналіст турніру King of Kings — этапу Гран-пры K-1 (2010).
Акрамя спаборніцтваў па кікбоксінгу правёў некалькі прафэсійных баёў па зьмяшаных адзінаборствах.
Удзельнік пратэстаў у Беларусі ў жніўні 2020 году. Тады ў Маладзечна Аляксей Кудзін пабіўся з амапаўцамі, пасьля чаго быў жорстка затрыманы, стаў фігурантам крымінальнай справы. Абвінавачваны па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу (гвалт у адносінах супрацоўніка органаў унутраных спраў). З жніўня да сярэдзіны лістапада знаходзіўся пад хатнім арыштам, а пасьля зьехаў з Беларусі ў Заходнюю Эўропу. Пасьля перабраўся ў манастыр у Расію, дзе яго затрымалі па патрабаваньні беларускіх уладаў[1].
Спартоўца абвінавацілі ў тым, што ён нанёс удары вайскоўцу ўнутраных войскаў, а таксама супрацоўніку УУС Менаблвыканкаму. Быў асуджаны да 2,5 гадоў пазбаўленьня волі. Праваабарончая супольнасьць прызнала яго палітычным вязьнем. Вызвалены 28 сьнежня 2022[2].
Жонка Тацьцяна Пархімовіч, у сям’і двое родных і трое прыёмных дзяцей[3].