Алівія дэ Гэвілэнд | |
па-ангельску: Olivia de Havilland | |
Дата нараджэньня | 1 ліпеня 1916[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 26 ліпеня 2020[6][4][5][…] (104 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | тэлеактор, тэатральная акторка, кінаакторка, сцэнарыстка, акторка |
Навуковая сфэра | кінэматограф, тэатар і кінаакторства[d][10] |
Месца працы | |
Бацька | Ліліян Фантэйн[d][11][12][8][…] |
Маці | Ліліян Фантэйн[d][11][12][8] |
Дзеці | Жызэль Галянт[d][11][8] і Бэнджамін Брыгз Гудрыч[d][11][12][8] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0000014 |
Сайт | oliviadehavilland.net |
Подпіс | |
Алівія дэ Гэвілэнд (па-ангельску: Olivia Mary de Havilland; 1 чэрвеня 1916, Токіё — 25 ліпеня 2020, Парыж[13]) — ангельска-амэрыканская акторка, адна з самых папулярных і запатрабаваных галіўудзкіх акторак 1930-х і 1940-х гадоў, уладальніца двух Оскараў за лепшую жаночую ролю (1947, 1950). Яна найбольш вядомая сваімі ролямі ў фільмах «Прыгоды Робіна Гуда» (1938), «Зьнесеныя ветрам» (1939), «Спадчыньніца» (1949) і «Цішэй, цішэй, дарагая Шарлота» (1964).
Нарадзілася ў Токіё, дзе яе бацька выкладаў у брытанскім каледжы. Яе маці Ліліян Аўгуста Руз, была тэатральнай акторкай, вядомай публіцы пад псэўданімам Ліліян Фантэйн, а бацька, Ўолтар Огастас дэ Гэвілэнд, брытанскім адвакатам. Пасьля разводу бацькоў яна разам з маці і сястрой пераехала ў Каліфорнію.
Ейная акторская кар’ера стартавала ў пачатку 1930-х гадоў. Дэбютнай для Алівіі стала роля Гэрміі ў пастаноўцы «Сон у летнюю ноч», якая была паказаная ў знакамітым тэатры Галіўуд-Боўл у Лос-Анджэлесе. Усё ж ў 1935 годзе яна прамяняла тэатральную кар’еру на кіно. Прапанову першага кантракту атрымала ў 18 гадоў ад студыі Warner Brothers. Сярод ейных раньніх фільмаў такія прыгодніцкія стужкі, як «Адысэя капітана Блада» (1935), «Атака лёгкай кавалерыі» (1936), «Прыгоды Робін Гуда» (1938). У 1930-я гады здымалася ў асноўным у пары з Эралам Флінам.
За гады прафэсійнай кар’еры Алівія дэ Гэвілэнд заваявала дзьве прэміі «Оскар» за фільмы «Кожнаму сваё» (1946) і «Спадчыньніца» (1949), двойчы станавілася ляўрэаткай прэміі «Залаты Глёбус». На Галіўудзкай алеі ў Лос-Анджэлесе ёсьць ейная зорка. Апошняй карцінай, у якой зьнялася дэ Гэвілэнд, стала карціна «Пяты мушкетэр» (1979).
Памерла ў сьне ў сваім доме ў Парыжы.
Дзякуючы сваёй зьнешнасьці акторка атрымлівала рамантычныя ролі, нягледзячы на імкненьне да больш складаных акторскіх задач. Ейнае расчараваньне прывяло да таго, што яна падала ў суд на кампанію Warner Bros. у 1943 годзе, калі студыя хацела пакінуць яе на кантракце пасьля ягонага заканчэньня, сьцьвярджаючы, што яна павінна прапрацаваць яшчэ паўгода з прычыны адмоваў ад роляў. Апэляцыйны суд у Каліфорніі вынес пастанову на ейную карысьць, пастанавіўшы, што студыя ня можа працягваць кантракт бяз згоды выканаўцы. Рашэньне суду дагэтуль неафіцыйна называецца «законам дэ Гэвілэнд».