Амаду Тумані Турэ | |
мовай фула: Aamadu Tumaani Tuuree | |
26 сакавіка 1991 — 8 чэрвеня 1992 | |
Папярэднік | Moussa Traoré[d] |
Наступнік | Альфа Ўмар Канарэ |
8 чэрвеня 2002 — 22 сакавіка 2012 | |
Папярэднік | Альфа Ўмар Канарэ |
Наступнік | Amadou Sanogo[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
4 лістапада 1948[1][2][3] |
Памёр: |
9 лістапада 2020[4] (72 гады) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Амаду Тумані Турэ (па-француску: Amadou Toumani Touré; нарадзіўся 4 лістапада 1948 году, Мопці, Малі) — генэрал, прэзыдэнт Малі з 26 сакавіка 1991 да 8 чэрвеня 1992 і з 8 чэрвеня 2002 году.
Першапачаткова імкнуўся стаць настаўнікам, але затым уступіў у шэрагі арміі і пасьля навучаньня ў СССР і Францыі ў 1984 годзе стаў камандуючым парашутыстаў Малі. Пасьля таго, як у 1991 годзе ваенны ўрад Мусы Траорэ жорстка заглушыў народныя дэманстрацыі пратэсту, Турэ ўзначаліў ваенны пераварот. Прыйшоўшы да ўлады ў якасьці кіраўніка Часовага камітэту па ахове здароўя народу, арганізаваў Нацыянальную канфэрэнцыю, якая выпрацавала новую канстытуцыю Малі. Пасьля прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў перадаў уладу новаму прэзыдэнту Альфа Ўмару Канарэ.