Амбруаз Парэ (па-француску: Ambroise Paré) (каля. 1510, Бур-Эрсан, каля Лаваль, Францыя — 20 сьнежня 1590, Парыж) — францускі хірург, які лічыцца адным з бацькоў сучаснай мэдыцыны.
Парэ быў прыдворным хірургам пры каралях Генрыху II, Францыску II, Карле IX і Генрыху III. Парэ належыць шэраг інавацый у галіне лячэньня ран, а таксама вынаходзтва і ўдасканаленьне хірургічных інструмэнтаў і пратэзаў. Увёў захоп крывацечных судзінаў інструмэнтамі і іх лігатуру, стварыў вучэньне аб агнястрэльных ранах і даказаў, што яны адносяцца да групы выцятых, а не атручаных ранаў, адмовіўся ад барбарскіх мэтадаў іх лячэньня (заліваньня ран кіпячым алеем).
Амбруаз Парэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў