Ангстрэм

А́нгстрэм, А́нгстрам (Å) (па-швэдзку: ångström, вымаўляецца [ˈɔ̀ŋstrœm]) — адзінка вымярэньня даўжыні, роўная 10−10 м (0,1  нм або 100 пм). Ужываецца ў оптыцы, схематэхніцы, атамнай фізыцы й астраноміі. Названая ў гонар швэцкага фізыка і астранома Андэрса Юнаса Ангстрэма (Онгстрэма) (A. J. Ångström, 18141874), які ўвёў яе ў 1868 годзе. Ангстрэм прыжыўся ў мове фізыкаў, бо 10−10 м — гэта прыблізны памер атама вадароду. Прыкладна такім жа зьяўляецца крок атамнай рашоткі і гэтак далей. У выніку замест мноства нулёў можна апераваць звычайнымі дробамі. Дыямэтар атама вадароду ўжо не 0,0000000005 м, а проста 1/2 Å.

Дадзеную адзінку не рэкамэндуецца выкарыстоўваць у Міжнароднай сыстэме СІ. Замест яе пераважней ужываць нанамэтар (1 нм = 10 Å).

Ангстрэм часта завуць пазасыстэмнай адзінкай. Тым ня менш, яна вызначаецца праз адзінкі сыстэмы СІ.

Нягледзячы на тое, што знак ангстрэма (Å) уключаны ў Юнікод як асобны знак (Angstrom sign, U+212B), аднак яго кананічным раскладаньнем зьяўляецца загалоўная лацінская літары A з кружочкам зьверху (Å, код U+00C5), г. з. гэтыя два знака павінны быць неадметныя з пункта гледжаньня карыстача. Пераважней для пазначэньня ангстрэма выкарыстоўваць літару A з кружочкам зьверху (U+00C5).

Так як знак ангстрэма на шматлікіх клавіятурах адсутнічае, то ў некаторых тэкставых працэсарах выкарыстоўваюцца адмысловыя камбінацыі клявіш або каманды для яго ўводу. Напрыклад, у Microsoft Word — гэта камбінацыя Ctrl+Shift+@+A, а ў LAΤΕΧ — \AA.