Андрай Пленкавіч | |
па-харвацку: Andrej Plenković | |
1 ліпеня 2013 — 30 чэрвеня 2014 | |
2011 — 2014 | |
з 19 кастрычніка 2016 | |
Папярэднік | Ціхамір Арэшкавіч[d] |
1 ліпеня 2014 — 13 кастрычніка 2016 | |
Наступнік | Івіца Толіч[d] |
2005 — 2011 | |
з 2016 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
8 красавіка 1970[1][2] (54 гады) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Ana Maslać[d] |
Бацька: | Марыа Пленкавіч[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
А́ндрай Пле́нкавіч (па-харвацку: Andrej Plenković; нар. 8 красавіка 1970, Заграб) — харвацкі юрыст, дыплямат і палітык. Дэпутат Эўрапейскага парляменту, глава камітэту парлямэнцкага супрацоўніцтва паміж Украінай і ЭЗ (адначасова зьяўляецца намесьнікам главы камітэту па замежных справах).[3] З 19 кастрычніка 2016 году — прэм'ер-міністар Харватыі.
Скончыў юрыдычны факультэт Заграбскага ўнівэрсытэту. З 1993 году займае розныя пасады ў МЗС Харватыі. З 2002 году намесьнік главы афіцыйнага прадстаўніцтва Харватыі ў ЭЗ. Таксама займаў пасады намесьніка пасла ў Францыі і дзяржсакратара па эўрапейскай інтэграцыі.
У 2011 годзе стаў чальцом Харвацкага сабару ад Харвацкай дэмакратычнай садружнасьці, кансэрватыўнай партыі, якая ўваходзіць у склад ЭНП. Пасьля ўступленьня Харватыі ў ЭЗ у 2013 годзе быў абраны ў Эўрапарлямэнт.
|