Андрэа Барцальі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 траўня 1981[1][2][3] (43 гады) | |
Рост | 187 см[4] | |
Вага | 87 кг[4] | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1998—2000 2000 2001 2001—2003 2002—2004 2004—2008 2008—2011 2011—2019 |
Рандынэльля Пістоезэ Рандынэльля → Асколі К’ева Палерма Вольфсбург Ювэнтус |
51 (3) 5 (0) 13 (1) 46 (3) 29 (3) 142 (4) 75 (1) 206 (2) |
Зборныя | ||
2004—2017 | Італія | 63 (0) |
Андрэ́а Барца́льі (па-італьянску: Andrea Barzagli; нар. 8 траўня 1981 году, Ф’езоле, Італія) — былы італьянскі футбаліст, абаронца. З 2004 па 2017 гада выступаў за нацыянальную зборную Італіі. Чэмпіён сьвету 2006 году.
Андрэа нарадзіўся ў горадзе Ф’езоле ў правінцыі Флярэнцыя, у рэгіёне Таскана. Ягоная кар’ера пачалася ў клюбе «Рандынэльля». Дэбют Барцальі ў Сэрыі А адбыўся 31 жніўня 2003 году ў матчы супраць клюбу «Брэшыя», Андрэа абараняў тады колеры клюбу «К’ева». У 2004 годзе перайшоў з «К’ева» ў «Палерма». Празь некалькі гадоў Андрэа стаў капітанам «Палерма». Перад пачаткам сэзону 2008—2009 гадоў Барцальі разам са сваім партнэрам па зборнай Крыстыянам Дзакарда перайшоў у нямецкі клюб «Вольфсбург».
27 студзеня 2011 году Барцальі афіцыйна стаў гульцом «Ювэнтусу»[5]. Абаронца, які перайшоў з «Вольфсбургу», падпісаў кантракт з турынскім клюбам да 30 чэрвеня 2013 году. Нямецкі клюб атрымаў кампэнсацыю ў памеры 300 тысячаў эўра, і бонус да 600 000 эўра пры дасягненьні вызначаных спартовых мэтаў клюбам[6].
Пасьля сканчэньня кар’еры гульца працягнуў працаваць у Ювэнтусе трэнэрам па разьвіцьці тэхнікі.
На міжнароднай арэне Барцальі дэбютаваў у 2004 годзе. У гэтым жа годзе ён дапамог зборнай Італіі заваяваць бронзу Алімпійскіх гульняў 2004 году ў Атэнах. Летам 2006 году са зборнай стаў пераможцам чэмпіянату сьвету, які праходзіў у Нямеччыне.
«Вольфсбург»:
«Ювэнтус»:
Італія:
Андрэа Барцальі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў