Андрэй Рудаміна-Дусяцкі (каля 1595 — 3 верасьня 1632) — каталіцкі рэлігійны дзяяч, місіянэр[1].
Прадстаўнік шляхецкага роду Рудамінаў-Дусяцкіх гербу «Трубы», сын Яна.
Навучаўся ў Віленскай акадэміі, Лёвэнскім унівэрсытэце (Бэльгія), Рымскім езуіцкім калегіюме. Ад 1618 езуіт.
У 1625 як місіянэр выехаў у партугальскія калёніі Гоа, Макао, потым у Кітай. Аўтар рэлігійных твораў на кітайскай мове.
![]() | На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |