Андрэй Стась | ||
---|---|---|
Рост | 187 см | |
Вага | 83 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Кідок/Ловы | левы[d] | |
Грамадзянства | Беларусь | |
Дата нараджэньня | 18 кастрычніка 1988 (35 гадоў) | |
Месца нараджэньня | Менск, БССР | |
Клюб Былыя клюбы |
Авангард Омск Юнацтва-Менск (2004—2008) Керамін Менск (2008) Дынама Менск (2008—2014) ЦСКА Масква (2014—2015) Нафтахімік Ніжнякамск (2015—2016) Дынама Менск (2016—2017) | |
Гульнявая кар’ера | 2004 — цяпер |
Андрэй Стась (нарадзіўся 18 кастрычніка 1988 году, Менск) — беларускі хакеіст, цэнтральны нападнік расейскага клюбу «Авангард Омск», які выступае ў КХЛ. Найлепшы хакеіст Беларусі 2016 году.
Выступаў за два менскія клюбы «Юнацтва-Менск» і «Керамін».
У складзе зборнай Беларусі правёў 23 матчы, вызначыўся дзьвюма галявымі перадачамі. Удзельнік зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 году, удзельнік чэмпіянатаў сьвету 2009, 2010 і 2011. У складзе маладзёвай зборнай Беларусі ўдзельнік чэмпіянтаў сьвету 2007 і 2008 (дывізіён I). У складзе юнацкай зборнай Беларусі ўдзельнік чэмпіянату сьвету 2005 (дывізіён I) і 2006.
Уладальнік Кубку Шпэнглера (2009).
Андрэй Стась — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|