Андрэй Хачатуран | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 2 верасьня 1987[1] (37 гадоў) | |
Рост | 175 см | |
Вага | 72 кг[2] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Макслайн | |
Нумар | 10 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2005 | Менск-2 | 37 (6) |
2006—2010 | Менск | 105 (13) |
2010—2011 | Жамчужына-Сочы[d] | 13 (0) |
2011—2013 | Шахцёр Салігорск | 51 (7) |
2011 | → Менск | 15 (3) |
2014—2015 | Нёман Горадня | 20 (1) |
2015 | Тарпэда-БелАЗ | 12 (2) |
2016 | Белшына | 5 (0) |
2016—2023 | Тарпэда-БелАЗ | 128 (12) |
2024— | Макслайн | 30 (8) |
Зборныя | ||
2006 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (1) |
2012—2020 | Беларусь | 8 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Андрэй Хачатуран (нарадзіўся 2 верасьня 1987 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца віцебскага «Макслайну». У 2012—2013 гадах правёў два матчы за нацыянальную зборную Беларусі. Бацька — армянін, які нарадзіўся ў Гюмры[3].
Андрэй зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы ФК «Менск». З 2004 году на працягу 5 сэзонаў выступаў за сталічны клюб «Менск».
15 студзеня 2010 году Хачатуран падпісаў конракт з БАТЭ[4]. Аднак пазьней на мэдаглядзе высьветлілася, што ў паўабаронцы ёсьць некаторыя адхіленьні ад нормы ў працы сардэчна-сасудзістай сыстэмы, якія маглі быць сьледзтвам магчымай паталёгіі, і кантракт быў скасаваны. Футбаліст вярнуўся ў «Менск»[5]. 27 жніўня 2010 году стала вядома, што нападнік заключыў кантракт з сочынскай «Жамчужынай»[6].
У сэзоне 2011 году зноўку вярнуўся ў «Менск». Аднак ужо летам на правах вольнага агента пакінуў сталічную каманду. У пачатку восені заключыў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[7]. У сакавіку 2014 году перайшоў у гарадзенскі «Нёман»[8]. У чэрвені 2015 году пакінуў «Нёман»[9]. У ліпені 2015 году падпісаў кантракт з жодзінскім клюбам «Тарпэда-БелАЗ»[10]. У студзені 2016 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[11]. У ліпені 2016 году вярнуўся ў «Тарпэда-БелАЗ»[12]. Ня быў заяўлены на першую палову чэмпіянату 2018 году праз траўму[13]. Вярнуўся на поле ў жніўні і неўзабаве зноў замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У 2019 годзе стаў капітанам «Тарпэда-БелАЗ». У 2020 годзе забіў шэсьць галоў у Найвышэйшай лізе і аддаў шэсьць галявых перадач, чым дапамог камандзе заваяваць бронзавыя мэдалі чэмпіянату.
У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з жодзінскім клюбам[14]. У 2021—2022 гадах пачаў радзей зьяўляцца на полі праз пашкоджаньні. У пачатку 2023 году быў адхілены ад асноўнай каманды, аднак адмовіўся скасоўваць кантракт і пераходзіць у іншы клюб, у выніку застаўся ў «Тарпэда-БелАЗ» на кантракце, аднак толькі трэнаваўся з рэзэрвовай камандай. У афіцыйных матчах не гуляў ані за аснову, ані за дубль[15]. Пакінуў жодзінскі клюб у канцы 2023 году. У студзені 2024 году пачаў трэнавацца зь віцебскім «Макслайнам» і ў лютым афіцыйна ўзмоцніў склад каманды[16].
Гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў). 15 жніўня 2012 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскай гульні з зборнай Армэніі. Пасьля лютага 2013 году не прыцягваўся да зборнай, зноў быў выкліканы на матчы ў верасьні 2020 году.
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Нёман | 2015 | Найвышэйшая ліга | 7 | 0 |
Тарпэда-БелАЗ | 12 | 2 | ||
Белшына | 2016 | Найвышэйшая ліга | 5 | 0 |
Тарпэда-БелАЗ | 15 | 1 | ||
2017 | Найвышэйшая ліга | 27 | 2 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 12 | 2 |