Анхэль Фэрнандэс Пэрэс

Анхэль Фэрнандэс Пэрэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 верасьня 1988(1988-09-16)[1] (36 гадоў)
Рост 193 см
Пазыцыя скрайні
Клюбная інфармацыя
Клюб Тарэлявэга[d]
Нумар 32
Клюбы
Гады Клюб
2006—2008 Кантабрыя[d]
2008—2013 Тарэлявэга[d]
2013—2018 Лягроньнё
2018—2021 Індустрыя
2021—2022 Барсэлёна
2022—2024 Лімож[d]
2024—4 Тарэлявэга[d]
Зборныя
2015—4 Гішпанія

А́нхэль Фэрна́ндэс Пэ́рэс (па-гішпанску: Ángel Fernández Pérez; нар. 16 верасьня 1988 году) — гішпанскі гандбаліст клюбу «Тарэлявэга» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Выступае на пазыцыі левага скрайняга гульца.

Анхэль Фэрнандэс пачаў гуляць у гандбол у сваім родным горадзе Эль-Астыльера. У 2006 годзе перайшоў да складу экс-пераможцы Лігі чэмпіёнаў ЭГФ «Тэка Кантабрыя». Праз два гады далучыўся да клюба трэцяга дывізіёну «Тарэлявэга», зь якім гулец прасунуўся ў другі дывізіён у першы год і заставаўся там да 2013 году. З гэтага часу ён выступаў за клюб «Натургаўс Ля-Рыёха», які спаборнічаў у Лізе Асабаль.

Поруч з клюбам Фэрнандэс часта займаў другое месца ў гішпанскім чэмпіянаце ды дасягаў фіналаў кубка, але спаборнічаць з «Барсэлёнай» было цяжка. Гулец тройчы запар абіраўся ў каманду ўсіх зорак лігі[2]. У 2018 годзе пераехаў у Польшчу, дзе выступаў за клюб «Вівэ», якім кіраваў гішпанскі трэнэр Талант Дуйшабаеў. Сэзон 2021—2022 гадоў гандбаліст абараняў колеры «Барсэлёны»[3]. З гэтым клюбам, між іншым, гулец стаў чэмпіёнам Гішпаніі і Лігі чэмпіёнаў ЭГФ. У 2022 годзе далучыўся да францускага «Ліможу»[4]. У 2024 годзе вярнуўся на радзіму, узгадніўшы дамову з «Тарэлявэгай»[5].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]