Аня Тэйлар-Джой

Аня Тэйлар-Джой
па-ангельску: Anya-Josephine Marie Taylor-Joy[1]
Дата нараджэньня 16 красавіка 1996(1996-04-16) (28 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак мадэлька, тэлеактор, кінаакторка, акторка агучваньня
Навуковая сфэра акторства[d][2] і праца ў мадэльным бізнэсе[d][2]
Бацька Дэніс Тэйлар[d]
Маці Джэніфэр Марына Джой-Маранча[d]
Узнагароды
IMDb ID nm5896355

А́ня Тэ́йлар-Джой (па-ангельску: Anya Taylor-Joy; нарадзілася 16 красавіка 1996 году) — амэрыканская акторка. Уладальніца шэрагу прэстыжных фільмавых узнагародаў, як то Залаты Глёбус і прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША.

Нарадзілася ў Маямі, але гадавалася ў Буэнас-Айрэсе і Лёндане. Тэйлар-Джой сышла з школы ва ўзросьце 16 гадоў, дзеля таго, каб пачаць акторкую кар’еру. Пасьля невялікай тэлевізійнай ролі яна дэбютавала ў фільме зь вядучай роляй «Ведзьма» (2015). У наступным годзе зьнялася ў фільме «Расшчэплены» (2016) і ягоным працягу «Шкло» (2019). У 2017 годзе акторка зьявілася ў фільме жанра чорнай камэдыі «Чыстакроўныя». У наступным Тэйлар-Джой пераключылася на выкананьне роляў у сэрыялах. Гэтак яна зьявілася ў пятай і шостай сэрыі тэлевізійнай драмы «Вострыя Брылі» (2019—2022), а таксама выканала галоўную ролю ў міні-сэрыяле Netflix «Гамбіт каралевы» (2020). Дзякуючы ўдзелу ў апошнім зь пералічаных акторка атрымала прэмію Залаты Глёбус. У тым жа 2020 годзе Тэйлар-Джой выканала галоўную ролю у брытанскім камэдыйна-драматычным фільме «Эма», паводле твору Джэйн Остын. Акторка вынанала адну з галоўных роляў у псыхалягічным фільме Эдгара Райта «Мінулай ноччу ў Сога», які быў выпушчаны ў пракат у кастрычніку 2021 году[3][4].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]