Арва Пярт

Арва Пярт
Arvo Pärt
Дата нараджэньня 11 верасьня 1935(1935-09-11)[1][2][3][…] (89 гадоў)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Эстонія
Месца вучобы
Занятак клясычны кампазытар, музыка, кампазытар
Сябра ў Сэрбская акадэмія навук і мастацтваў[d], Амэрыканская акадэмія мастацтваў і літаратуры[d][5], Швэдзкая каралеўская музычная акадэмія[d], Эстонская акадэмія навук[6] і Pontifical Council for Culture[d][7]
Жанры сымфонія, сучасная клясычная музыка[d], мінімалізм[d] і рэлігійная музыка[d]
Лэйблы ECM Records[d]
Дзеці Michael Pärt[d]
Узнагароды
Сайт arvopart.ee (эст.)​ (анг.)

А́рва Пярт (па-эстонску: Arvo Pärt, [ˈɑrvo ˈpært]; нар. 11 верасьня 1935 году, Пайдэ, Эстонія) — эстонскі кампазытар клясычнай і сакральнай музыкі[8]. З канца 1970-х Пярт працаваў у мінімалістычным стылі, які ўлучае ягоную ўласна вынайдзеную тэхніку, тынтынабулі(en). Ягоная музыка часткова натхнёная грыгарыянскімі сьпевамі.

Пярт нарадзіўся ў павеце Ярвамаа і выхоўваўся мамай і айчымам у Раквэрэ ў паўночнай Эстоніі. Пачаў граць на фартэпіяна дома, у 1954 пачаў навучаньне ў талінскай сярэдняй музычнай школе, але ўжо праз год пайшоў у войска, дзе граў у ансамблі на габоі і ўдарных. У Талінскай кансэрваторыі вывучаў кампазыцыю ў Хейна Элера. Яшчэ студэнтам пачаў ствараць музыкі для кіно і тэатру. У 1950-х ён таксама напісаў першы вакальны твор — кантату «Meie aed» («Наш сад») для дзіцячага хору і аркестра. Скончыў кансэрваторыю ў 1963. У 1957—1967 працаваў гукапрадусарам на Эстонскім радыё.

Старшыня Саюзу кампазытараў СССР Ціхан Хрэньнікаў раскрытываў Арва Пярта за прымяненьне сэрыялізму ў творы «Нэкралёг» (1960) і «падпаданьне пад замежныя ўплывы», што, аднак, не зашкодзіла Пярту атрымаць першую прэмію зладжанага Саюзам капазытараў конкурсу, у якім спаборнічалі 1200 твораў. У 1970 творца замест складаньня ўласных кампазыцыяў вывучаў сярэднявечную і рэнэсансную музыку. Прыкладна ў той самы час ён перайшоў зь лютэранства ў праваслаўе[9].

У 1980, пасьля працяглай барацьбы з намэнклятурай, ён атрымаў дазвол на выезд з СССР усёй сям’ёй. Сьпярша пасяліўся ў Вене, дзе прыняў аўстрыйскае грамадзянства, а ў 1991 пераехаў у Бэрлін. На пераломе XX—XXI стагодзьдзяў Пярт вярнуўся ў Эстонію і жыве папераменна ў Таліне[10] і Бэрліне[11]. Бегла размаўляе па-нямецку і мае нямецкае грамадзянства[12][13][14].

  1. ^ Kuiper K. Arvo Part // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ Arvo Pärt // filmportal.de — 2005.
  3. ^ Arvo Pärt // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #119359979 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ http://epl.delfi.ee/news/kultuur/arvo-part-valiti-ameerika-kunstiakadeemia-auliikmeks?id=50729538
  6. ^ http://www.akadeemia.ee/et/liikmeskond/_liikmed/part/
  7. ^ http://visnews-en.blogspot.com.ee/2011/12/other-pontifical-acts_12.html
  8. ^ Arvo Part Answers
  9. ^ Peter Quinn. Arvo Pärt, classical-music.com, the official website of BBC Music Magazine
  10. ^ New York City Ballet program notes in Playbill, January 2008.
  11. ^ Radio :: SWR2 - SWR.de swr.online Праверана 25 верасьня 2014 г.
  12. ^ P. Hillier, Arvo Pärt, 1997, p. 33.
  13. ^ Arvo Pärt Special 1: How Sacred Music Scooped an Interview Праверана 25 верасьня 2014 г.
  14. ^ P. Bohlman, The Music of European Nationalism: Cultural Identity and Modern History, p. 75.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]