А́ртур Ўэ́лсьлі, 1-ы герцаг Вэлінгтан (1 траўня 1769, Дублін — 14 верасьня 1852) — брытанска-ірляндзкі дзяржаўны дзяяч, вайскавод. Быў адным зь вядучых вайсковых і палітычных лідэраў Вялікабрытаніі ў канцы XVIII і пачатку XIX стагодзьдзяў. Двойчы займаў пасаду прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі. Ён быў адным з вайскаводаў, якія паклалі канец Англа-майсурскім войнам пасьля забойства Тыпу Султана ў чацьвертай вайне ў 1799 годзе, а таксама адным з тых, хто завяршыў Напалеонаўскія войны, атрымаўшы перамогу ў бітве пры Ватэрлёо ў 1815 годзе, калі Сёмая кааліцыя разграміла Напалеона. Даслужыўшыся да званьня палкоўніка да 1796 году. У 1799 годзе быў прызначаны губэрнатарам Шрырангапатны і Майсуру. У 1803 годзе, ужо ў званьні генэрал-маёра, атрымаў вырашальную перамогу над Маратга ў бітве пры Асаі.
![]() |
Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |