А́ртур Гэ́ндэрсан (па-ангельску: Arthur Henderson, 1863, Глазга — 1935) — лідэр Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі.
У 1911—1934 сакратар лейбарысцкай партыі.
У пэрыяд Першай сусьветнай вайны, у 1915—1917, Гэндэрсан уваходзіў ва ўрады Асквіта і Лойда Джорджа, у якасьці міністра без партфэлю, выступаў за «вайну да пераможнага канца».
Пасьля заканчэньня першай сусьветнай падтрымліваў стварэньне Лігі Нацый. У 1924 годзе міністар унутраных справаў у першым лейбарысцкім кабінэце Макдональда; у 1929—1931 міністар замежных справаў у 2-м кабінеце Макдональда, якое ў 1929 аднавіў дыпляматычныя адносіны з СССР, разарваныя Вялікабрытаніяй у 1927. У 1932—1933 старшыня міжнароднай канфэрэнцыі па раззбраеньні. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1934).
|