Арыбэ Пэральта | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 студзеня 1984[1][2][3] (41 год) | |
Рост | 178 см | |
Вага | 72 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003—2004 2004 2004—2006 2006—2014 2008—2009 2014—2019 2019—2022 |
Марэлія Леон Мантэрэй Сантас Лягуна → Ч’япас (арэнда) Амэрыка Гвадаляхара |
2 (0) 33 (10) 64 (11) 223 (83) 34 (12) 182 (59) 33 (1) |
Зборныя | ||
2005—2018 | Мэксыка | 67 (25) |
Ары́бэ Пэра́льта Маро́нэс (па-гішпанску: Oribe Peralta Morones; нарадзіўся 12 студзеня 1984 году, Тарэон, Мэксыка) — былы мэксыканскі футбаліст, нападнік. Выступаў у складзе нацыянальнай зборнай Мэксыкі. Алімпійскі чэмпіён 2012 году ў Лёндане, а таксама найлепшы футбаліст КОНКАКАФ 2013 году.
Пэральта дэбютаваў у прафэсійным футболе за клюб «Марэлія» 22 лютага 2003 году, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць «Амэрыцы». Пазьней Арыбэ перайшоў у склад клюбу другога дывізіёну «Леон». Паводле вынікаў сэзону Арыбэ выйшаў у 33 матчах і забіў 10 галоў, а клюб выйшаў у вышэйшы дывізіён. Пасьля гэтага гулец далучыўся да табару клюбу «Мантэрэй», аднак свае зорныя сэзоны гулец правёў у клюбе «Сантас Лягуна», разам зь якім двойчы стаў чэмпіёнам Мэксыкі.
13 траўня 2014 году, было абвешчана, што Пэральта быў прададзены ў клюб «Амэрыка»[4][5]. Не зважаючы на тое, што дэталі трансфэру не былі прадстаўлены, лічыцца, што «Амэрыка» заплаціла за гульца 10 млн даляраў ЗША, што зрабіла гэтую ўгоду самай дарагой у гісторыі мэксыканскага футболу[6].
Пэральта дэбютаваў у складзе зборнай Мэксыкі выйшаўшы на апошняй замене падчас таварыскага матчу супраць зборнай Аргентыны 9 сакавіка 2005 году. Ён быў уключаны ў сьпіс да падрыхтоўкі да чэмпіянату сьвету 2006 году, але ня быў уключаны ў канчатковы склад[7]. Гулец быў уключына ў склад нацыянальнай каманды на чэмпіянат сьвету 2014 году.
«Леон»
«Сантас Лягуна»
«Амэрыка»
Мэксыка: