Аснабрук

Аснабрук
ням. Osnabrück
Ратуша Аснабруку
Ратуша Аснабруку
Герб Аснабруку Сьцяг Аснабруку
Дата заснаваньня: 780
Краіна: Нямеччына
Зямля: Ніжняя Саксонія
Обэрбургамістар: Вольфганг Грызэрт
Плошча: 119,8 км²
Вышыня: 63 м н. у. м.
Насельніцтва (2013)
колькасьць: 156 315 чал.
шчыльнасьць: 1304,8 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 0541, 05402, 05406, 05407
Паштовы індэкс: 49074–49090
Нумарны знак: OS
Геаграфічныя каардынаты: 52°16′44″ пн. ш. 8°2′35″ у. д. / 52.27889° пн. ш. 8.04306° у. д. / 52.27889; 8.04306Каардынаты: 52°16′44″ пн. ш. 8°2′35″ у. д. / 52.27889° пн. ш. 8.04306° у. д. / 52.27889; 8.04306
Аснабрук на мапе Нямеччыны
Аснабрук
Аснабрук
Аснабрук
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.osnabrueck.de

Аснабрук (па-нямецку: Osnabrück) — горад на паўночным захадзе Нямеччыны, у зямлі Ніжняй Саксоніі. Насельніцтва 156 315 чалавек (чацьверты паводле колькасьці насельніцтва горад Ніжняй Саксоніі, пасьля Гановэру, Браўншвайгу й Альдэнбургу). Важны чыгуначны вузел і вузел аўтамабільных дарог.

Аснабрук быў заснаваны ў 780 годзе Карлям Вялікім і хутка становіцца важным гандлёвым цэнтрам. У канцы IX стагодзьдзя атрымаў гарадзкія прывілеі, а з канца XII стагодзьдзя ўвайшоў у склад Ганзы. У 1648 годзе ў Аснабруку і суседнім зь ім Мюнстэры быў падпісаны Вэстфальскі мір, паклаўшы канец Трыццацігадовае вайне.

Сабор Сьвятога Пятра
  • Ратуша (пабудаваная ў 1487—1512 гадох)
  • Сабор Сьвятога Пятра (XIII стагодзьдзе)
  • Замак XVII стагодзьдзя ў стылі барока (цяпер — Унівэрсытэцкі палац)
  • Вежа Букстурм (XIII стагодзьдзе)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]