Афрыканэры | |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Фатаздымкі знакамітых афрыканэраў | |
Агульная колькасьць | 3 600 000 |
---|---|
Рэгіёны пражываньня | ![]() 3 000 000 ![]() 100 000 ![]() 80 000—183 000[1] ![]() 48 000[2] ![]() 40 00 — 45 000[3] ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Мовы | афрыкаанс |
Рэлігія | пратэстантызм |
Афрыканэры (па-афрыкаанс: Afrikaners, літаральна «афрыканцы») — народ у Паўднёвай Афрыцы, зьяўляюцца нашчадкамі каляністаў галяндзкага, нямецкага і францускага паходжаньня[4]. Асноўная частка пражывае ў ПАР і Намібіі. Усярэдзіне афрыканэраў вылучаецца субкультура бураў. Па веравызнаньні — пратэстанты. Родная мова — афрыкаанс, склалася на аснове паўднёвых дыялектаў нідэрляндзкай мовы (да пачатку XX стагодзьдзя нідэрляндзкая выкарыстоўвалася ў якасьці літаратурнай мовы). Агульная колькасьць каля 3,6 млн чалавек. Да 1990 году складалі 60 % белага насельніцтва ПАР; астатнія 40 % — англа-афрыканцы, цяпер прапорцыя зьмянілася на карысьць афрыканэраў, бо англа-афрыканцы больш схільныя да эміграцыі за афрыканэраў, якія лічаць Паўднёвую Афрыку сваёй этнічнай радзімай.