Ашраф Гакімі

Ашраф Гакімі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 лістапада 1998(1998-11-04)[1][2] (26 гадоў)
Рост 181 см
Вага 69 кг
Пазыцыя задні абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Пары Сэн-Жэрмэн
Нумар 2
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2017
2017—2020
2018—2020
2020—2021
2021—
Рэал Мадрыд Кастыльля
Рэал Мадрыд
Барусія Дортмунд (арэнда)
Інтэрнацыянале
Пары Сэн-Жэрмэн
28 (1)
9 (2)
54 (7)
37 (7)
89 (14)
Зборныя
2016— Марока 79 (9)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
14 верасьня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
9 верасьня 2024.

Ашра́ф Гакі́мі (па-арабску: أشرف حكيمي‎; нар. 4 лістапада 1998 году) — мараканскі футбаліст, абаронца францускага клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн» і нацыянальнай зборнай Марока. Звычайна гуляе як правы абаронца, але час ад часу далучаецца да атакуючых дзеяў. Вылучаецца хуткасьцю, выніковымі забегамі на флянзе і галявымі здольнасьцямі, дзякуючы чаму лічыцца адным з найлепшых правых абаронцаў у сусьветным футболе.

Гакімі прайшоў праз моладзевую акадэмію мадрыдзкага «Рэал» з роднага гораду. У 2016 годзе пачаў прыцягвацца да рэзэрвовай каманды мадрыдцаў, а наступным годам быў пераведзены ў асноўны склад. Ты ня менш, замацавацца ў складзе «сьметанковых» у футбаліста не атрымалася. На гады ён перабраўся ў Нямеччыну, дзе гуляў за дортмундзкую «Барусію», зь якой здабыў Супэркубак Нямеччыны 2019 году. Па вяртаньні з арэнлы за 40 млн эўра быў набыты італьянскім «Інтэрнацыянале». Гакімі правёў шыкоўны сэзон, зьявіўшыся амаль ва ўсіх матчах клюбу, прапусьціўшы толькі хатнюю гульню з «Джэноа» праз дыскваліфікацыю. Гулец зарабіў 7 галоў і 10 асыстэнцкіх пунктаў, а клюб упершыню за адзінаццаць сэзонаў здабыў скудэта. Ягоныя выступы выклікалі цікавасьць некалькіх эўрапейскіх клюбаў, але гульца перахапіў «Пары Сэн-Жэрмэн», які выклаў за мараканца 60 млн эўра.

«Рэал»:

«Барусія»:

«Інтэрнацыянале»:

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

  1. ^ а б в Achraf Hakimi // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Achraf Hakimi // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]